Сёньня ахвярамі некалькіх тэрактаў у Багдадзе і яго прымесьцях сталі болей як 140 чалавек.
Найбольш загінула ў шыіцкім раёне Садр — болей за 90 чалавек. Таксама там былі параненыя каля 110 чалавек. Тым часам амэрыканскія вайскоўцы паведамляюць, што ў часе рэйду яны забілі пяць іракцаў і затрымалі яшчэ 30, калі тыя ўчынілі ім супраціў.
Сёньня ж брытанскае камандаваньне перадало ірацкім сілам кантроль за бясьпекай у паўднёвай правінцыі Майсан.
0
0
0
0
0
0