Удзельнікі дарожнага інцыдэнту, які здарыўся 6 кастрычніка на вуліцы Някрасава ў Мінску, будуць прыцягнуты да адказнасці.

Відэа, якое выклікала шырокі грамадскі рэзананс не толькі ў краіне, але і за яе межамі, выклаў 7 кастрычніка на афіцыйным сайце інтэрнэт-праекта мінскай міліцыі «Перахоп» «перахватчык» Віталь. На відэа ясна бачна, як вадзіцель «Аўдзі-А4» неаднаразова падразае аўтамабіль, які рухаўся за ім. Скарыстаўшыся спыненнем на забаронны сігнал святлафору, кіроўца і пасажыр аўтамабіля, які ехаў за «Аўдзі» (бацька з сынам) падбеглі да транспартнага сродку крыўдзіцеля і сталі збіваць яго. Таму давялося ратавацца ўцёкамі.

У наступным пацярпелы ў бойцы парушальнік ПДР звярнуўся ў міліцыю. Прыкладна ў гэты ж час відэазапіс канфлікту быў прысланы на афіцыйны сайт інтэрнэт-праекта «Перахоп» выпадковым сведкам.

Зараз стала вядома пра вынікі праведзенай праверкі. Так, кіроўцу «Аўдзі-А4» за выезд на паласу сустрэчнага руху давядзецца на паўтара гады пазбавіцца правоў. Бацьку і сыну, якія ўчынілі напад, — адказваць за наўмыснае нанясенне цялеснага пашкоджання на падставе арт. 9.1 КоАП, што прадугледжвае штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Матэрыялы ў дачыненні да бацькі і сына накіраваны ў суд Савецкага раёна Мінска для прыняцця рашэння.

«Гэта пакаранне яшчэ раз даказвае, што інтэрнэт-праект мінскай міліцыі «Перахоп» карысны не толькі для збору інфармацыі, але і для навядзення парадку на вуліцах горада», — сказаў аўтар інтэрнэт-праектапрэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?