Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 кастрычніка будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабыя туман, галалёд. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с, месцамі па Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцях да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2 — плюс 4°С, днём плюс 4–10°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, у другой палове дня дождж. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём парывы да 12–14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля плюс 1°С,

днём плюс 5–7°С.

26 кастрычніка па краіне воблачна з праясненнямі.

Часам ападкі (дождж, які раніцай і днём пераходзіць у мокры снег), днём месцамі мяцеліца.
Вецер заходняй чвэрці 7–12 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15–20 м/с, месцамі да 21–24 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 2°С па паўночным захадзе да плюс 7°С па паўднёвым усходзе.

27 кастрычніка воблачна з праясненнямі. Месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, ноччу па поўначы парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — мінус 7°С, днём мінус 2 — плюс 4°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0