Пасажыр выпусціў на рэйкі на станцыі метро «Каменная Горка» мабільны тэлефон і саскочыў за ім, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Здарэнне адбылося сёння пасля 7:00. Затрымка цягнікоў склала каля трох хвілін.

Парушальнік затрыманы, вырашаецца пытанне аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?