паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Дзейнасць асацыяцыі прыпыненая да 20 красавіка 2013 распараджэннем Міністэрства юстыцыі Расіі ад 1 лістапада 2012. Выданне распараджэння абумоўленае грубымі парушэннямі, выяўленымі падчас праверкі асацыяцыі: статут арганізацыі супярэчыць патрабаванням заканадаўства Расійскай Федэрацыі, агульнарасійскі статус арганізацыі праверкай не пацверджаны, сярод сябраў Асацыяцыі выяўленыя грамадскія аб’яднанні, якія не ёсць юрыдычным асобамі», — паведамілі ў прэс-службе Мінюста.

У міністэрстве растлумачылі, што з гэтых жа прычынаў у 2010—2011 гг. ведамствам у адрас асацыяцыі выносіліся пісьмовыя папярэджанні, якія абавязвалі ліквідаваць выяўленыя парушэнні.

«Нягледзячы на гэта, да гэтага часу парушэнні не ліквідаваныя. Прыпыненне дзейнасці не з’яўляецца ліквідацыяй асацыяцыі і не здымае з яе абавязкаў па ліквідацыі парушэнняў», — адзначылі ў Мінюсце.

Раней асацыяцыя накіравала адкрыты ліст прэзідэнту і прэм’еру, у якім выказала нязгоду з рашэннем аб прыпыненні дзейнасці.
Кіраўнікі грамадскіх арганізацый, якія ўваходзяць у склад асацыяцыі, прасілі кіраўніцтва краіны ўмяшацца і не дапусціць спынення яе дзейнасці.

«Асацыяцыя лічыць, што дзеянні Міністэрства юстыцыі супярэчаць курсу дзяржаўнай палітыкі Расіі на гарманізацыю міжнацыянальных і міжэтнічных адносін. Неабдуманасць дадзеных дзеянняў разбурае дастаткова моцныя і стабільныя міжэтнічныя ўзаемаадносіны ў раёнах поўначы Расіі, стварэнню якіх многія гады спрыяла дзейнасць асацыяцыі», — гаворыцца ў лісце, які падпісалі больш за 55 кіраўнікоў грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў карэнных і малалікіх народаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?