У Калінкавіцкі РАУС звярнулася жанчына з заявай аб тым, што 24-гадовы жыхар вёскі Азарычы на вуліцы беспадстаўна, з хуліганскіх меркаванняў, збіў яе 17-гадовага сына.

Пасля гэтага з пнеўматычнага пісталета ён стрэліў не менш як шэсць разоў у вобласць шыі пацярпелага.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа на падставе артыкула «Хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?