Акцыю па зборы дапамогі для ветэранаў Арміі Краёвай распачалі фанаты «Леха» (Познань). Грошы і рэчы збіраюць у часе матчаў. Фанаты вырашылі накіраваць дапамогу ў Беларусь, бо ведаюць, што там ветэранам АК цяжка жывецца.

Армія Краёва — польская ўзброеная падпольная арганізацыя, якая дзейнічала на тэрыторыі даваеннай Польшчы, у тым ліку ў Заходняй Беларусі. Яна ставіла мэту аднаўлення Польшчы ў межах да верасня 1939. Армія Краёва была распушчана польскім эмігранцкім урадам 18 студзеня 1945 года. Частка яе байцоў уступіла ў армію Берлінга, што ваявала на баку саветаў. Іншыя працягвалі вайну ў падполлі да пачатку 1950-х.

Паводле некаторых ацэнак, у Беларусі ў шэрагі Арміі Краёвай уваходзіла каля 10 тысяч чалавек. За ўдзел у АК і дапамогу ёй было рэпрэсавана каля 80 тысяч чалавек, у тым ліку сямейнікаў акоўцаў. Сёння польскі ўрад выплачвае ўсім былым рэпрэсаваным акоўцам так званыя «свядчэня комбатанцке» — грашовыя пенсіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?