гумарэска

Па абедзе ў аграфірме «Шал Ільліча» адбылося паўстаньне кланаваных буракоў. Яны выкапаліся зь зямлі і, незадаволеныя тэмпамі ўборкі, накінуліся на калгасьнікаў, што мірна выпівалі ля прыцэпа. Зьбітая на горкі яблык Марыля Дзюбік ратавалася ў лесе, трактарыст Заяц пасьпеў скочыць у кабіну ды, трушчачы коламі бунтаўшчыкоў, паляцеў на мэхдвор па дапамогу. Рэшта паляводчае брыгады, стаўшы сьпіна да сьпіны, зацята адбівалася сахарамі.

Захопленая кланаванымі буракамі тэрыторыя пашыралася штохвілінна. Палова вёскі ўцякла ў раён, старыя й нямоглыя сядзелі на воданапорнай вежы ў бусьлянцы ды віламі і сякерамі адбівалі прыступы буракоў.

— Галоўнае, каб вады не абрубілі й дапамога прыйшла хаця б за дзён трыццаць. А то харч скончыцца, — казаў стары партызан дзед Юзік, размазваючы абухом неасьцярожны клубень.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Руслан Равяка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0