«Найлепшае» ад «Крамы»
12 красавіка ў музычных крамах зьявіцца дыск The Best «Будзь разам з намі» ад «Крамы». Зборнікі з найлепшымі песьнямі «Крамы» зьяўляліся неаднакроць, аднак толькі цяпер выбраныя творы выдадзены на CD. Старыя альбомы «Крамы» наўрад ці зьявяцца на дысках: «Усе нашы старыя запісы былі зроблены кепска, — кажа Ігар Варашкевіч, саліст «Крамы». — Мы перазапісалі найлепшыя песні, з удзелам музыкаў з Apple Tea. Яны ўпершыню загучалі як мае быць». На дыску 14 песень ад «Хворага на рок-н-рол» (1993) да «Хавайся ў бульбу» (2001).12 красавіка а 17-й музыкі калектыву сустрэнуцца з прыхільнікамі ў краме «Містэрыя гуку» на Нямізе, каб паставіць аўтографы на першых асобніках дыска.
Лесьвіца Аляксандры й Канстанціна
Дуэт «A&K» запісаў кліп на песьню «Stairs of separation» («Лесьвіца падзелу»). Гераіня кліпу робіць галоўны выбар у жыцьці — парваць зь мінуўшчынай ці застацца той, якой была. Кліп, які выйшаў на тэлеканалы 6 красавіка, здымаўся на лесьвіцы гатэлю «Беларусь».
АВ, СБ