У Брэсце прыпыніў прыём заявак візавы цэнтр Італіі

Візавы цэнтр Італіі ў Брэсце 7 сакавіка аднавіў прыём візавых заяў. Але ўжо 13 красавіка паведаміў, што прыём зноў спынены.

17.04.2023 / 16:55

Прыём новых запытаў на італьянскія візы у Брэсце прыпынілі з-за надта вялікага попыту, а адпаведна доўгіх чэргаў, гаворыцца ў паведамленні на сайце візавага цэнтра.

«Праз вялікую чаргу прыём новых запытаў у Брэсце прыпынены. У беларусаў, якія маюць запрашэнне ад блізкіх сваякоў або ад дзелавых партнёраў у Італіі, просім звяртацца ў адпаведныя раздзелы формы зваротнай сувязі», — гаворыцца ў паведамленні.

Там адзначана, што апрацоўка запытаў на падачу ў Брэсце будзе праводзіцца ў храналагічным парадку. Па меры з'яўлення месцаў наступны па чарзе заяўнік атрымае электронны ліст, а пры адсутнасці адказу месца будзе прапанавана наступнаму па чарзе.

Італія разам з Францыяй і Венгрыяй знаходзіцца ў ліку тых краін Еўрасаюза, у консульствах якіх беларусам дастаткова рэалістычна атрымаць турыстычныя доўгатэрміновыя візы.

Чытайце таксама:

«Сума прыстойная, але затое нам усё зрабілі, што называецца, «пад ключ». Беларусы падзяліліся свежым досведам атрымання шэнгенскіх віз

Дзе прасцей атрымаць візу ў Еўропу?

На польскую візу некаторым беларусам трэба будзе запісвацца па-новаму

Nashaniva.com