Грамадства44

Дзе прасцей атрымаць візу ў Еўропу?

Пацікавіліся, якія краіны цяпер ахвотней выдаюць беларусам візы ў Шэнгенскую зону. Турагенты называюць чатыры краіны.

Польшча — па запрашэнні

Гэта краіна не выдае беларусам турыстычных віз, але атрымаць польскую візу магчыма. Варыянтаў некалькі.

Самы празрысты, але не самы просты спосаб — мець запрашэнне ад грамадзяніна Польшчы або беларуса з ПМЖ (Karta Stałego Pobytu). Пры наяўнасці запрашэння вы зможаце атрымаць гадавую нацыянальную візу тыпу D. Каб запрасіць беларуса ў госці, грамадзянін Польшчы, як і ўладальнік пастаяннага ДНЖ, не абавязкова мусіць быць яму сваяком. Таму тэарэтычна запрасіць вас у Польшчу можа любы пастаянны жыхар гэтай краіны. Але трэба ведаць, што з гэта года крыху ўскладніўся механізм афармлення запрашэння

Запрашэнне робіцца цягам месяца, таму візу ў лепшым выпадку вы атрымаеце толькі праз 1,5—2 месяцы. 

Тым, у каго няма такіх знаёмых, запрашэнні прапануюць рабіць пасярэднікі. Яны прадаюць запрашэнні па 350 еўра за штуку. Яшчэ 150 рублёў яны бяруць за рэгістрацыю на падачу.

Працоўныя візы з «ліпавымі» дамовамі

Прасцей, хутчэй і танней можна атрымаць польскую працоўную візу. Пасярэднікі прадаюць камплект дакументаў, неабходны для падачы на працоўную візу, за 150 еўра. За запіс на падачу заявы і запаўненне анкеты бяруць яшчэ 200—250 рублёў.

Некаторыя пасярэднікі разам з дакументамі, патрэбнымі непасрэдна для падачы на візу, за дадатковыя 100—200 рублёў прапануюць працоўны кантракт са штампам ад фірмы, якая нібыта запрасіла вас на працу. Іншыя не прадаюць іх нават за дадатковыя грошы. Адзначым, што працоўны кантракт даволі важная рэч, бо польскія або літоўскія памежнікі могуць запатрабаваць доказы таго, што вы сапраўды едзеце ў Польшчу на працу.

Скарыстаўшыся такімі паслугамі, вы зможаце атрымаць гадавую, а часам паўгадавую працоўную візу ўжо праз тры тыдні.

Але з працоўнай візай не ўсё так проста. Часам у тых, хто ўжо скарыстаўся такой магчымасцю, але на працу ў Польшчу так і не паехаў, могуць узнікаць складанасці пры наступным атрыманні візы праз тое, што папярэдняя віза выкарыстоўвалася не па прызначэнні.

Пакуль гэта не мае масавага характару, але такія выпадкі сустракаюцца.

Дзелавыя візы для ІП і не толькі

Яшчэ адзін даволі распаўсюджаны тып польскіх віз — так званыя дзелавыя візы. Праўда, атрымаць іх могуць толькі тыя беларусы, хто мае ІП або фірму ў Беларусі. Пры неабходнасці дзелавую візу можна зрабіць і каму-небудзь са сваіх супрацоўнікаў. Фірмы-пасярэднікі гатовыя падрыхтаваць пакет неабходных для падачы дакументаў за 1350 рублёў на чалавека.

Асноўны плюс гэтага тыпу віз у тым, што іх выдаюць тэрмінам да 5 гадоў. Натуральна, ніхто не можа гарантаваць, што вам дакладна выдадуць візу адразу на 5 год, але такое бывае. Часам бізнэсоўцы атрымліваюць візу на 2—3 гады.

Венгрыя, Францыя, Італія

Сярод краін, якія ахвотна адкрываюць беларусам турыстычныя візы, турагенты і фірмы, якія спецыялізуюцца на візавых пытаннях, называюць Францыю, Італію і Венгрыю.

Хутчэй за ўсё можна атрымаць венгерскую візу, але наўрад ці гэта будзе гадавая віза, таму тым, хто асабліва не спяшаецца, раяць прыглядацца да Італіі або Францыі. За пасярэдніцтва ў атрыманні венгерскай турыстычнай візы бяруць па 900 рублёў з чалавека. Час чакання — да аднаго месяца.

Венгрыя выдае беларусам не толькі турыстычныя візы, але і візы па запрашэнні для наведвання сваякоў ці сяброў, а таксама дзелавыя візы.

Каб самастойна падацца на турыстычную візу, вам неабходна будзе мець пацверджаную бронь гасцініцы з перадаплатай. З поўным спісам патрабаванняў для атрымання венгерскай візы можна азнаёміцца па спасылцы

Таксама варта ведаць, што ад 1 красавіка падацца на венгерскую візу можна толькі праз візавыя цэнтры.

Страсбург, Францыя

Атрымаць турыстычную італьянскую або французскую візу выйдзе не раней за канец мая — пачатак чэрвеня. Кошт пасярэдніцкіх паслуг — 650 еўра.

Пасярэднікі сцвярджаюць, што кліенты з добрай візавай гісторыяй могуць разлічваць на атрыманне візы на год і нават два. З тымі, хто раней не меў візы, складаней, асабліва з італьянскім кірункам. Тым не менш, людзі ў тэме кажуць, што Францыя і Італія апошнім часам добра выдаюць беларусам турыстычныя візы і рэдка крыўдзяць кароткімі тэрмінамі дзеяння.

У тэорыі можна запісацца і падацца на атрыманне французскай турыстычнай візы самастойна. Робіцца гэта праз сайт. Сярод іншага вам спатрэбіцца пацвярджэнне рэзервацыі арганізаванай паездкі альбо іншы дакумент, які змяшчае праграму паездкі, браніраванне гасцініцы і грошы ў памеры не менш за 120 еўра на суткі. З поўным спісам патрабаванняў можна азнаёміцца падчас адказу на пытанні на сайце.

Ці адкрывалі вы нядаўна візу ў Еўропу? Можаце падзяліцца сваім досведам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

За 2000—4000 еўра знойдуць румынскіх сваякоў і польскія карані. Як фірмы-пасярэдніцы робяць беларусам грамадзянства ЕС?

З «Пагоняй» на вокладцы і штампам для замежных паездак. Якія пашпарты выдавалі раней у Беларусі

Каментары4

  • ¿?
    08.04.2023
    То бок НН ужо прыпісала Беларусь да Азіі?!
  • Тэкля
    09.04.2023
    Калі госць мае грошы на сваё ўтрыманне, дык навошта запрашаючаму мець доказы наяўнасці ў сябе грошай, тым больш на ўвесь час дзеяння візы? Госць можа прабыць у гасцях непрацяглы тэрмін, а не ўсе дні, на якія выдадзена віза. Незразумела, як у гэты выпадку атрымаць візу... Можа, хто мае досвед у гэтым пытанні, падзяліцеся, калі ласка
  • Максим Дизайнер
    10.04.2023
    Тэкля

    Покупаете тур в Европу за 150-290 евро, и не не надо никаких танцев с бубном. Что тут непонятного

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе9

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прапанаваў тэлевядоўцу пасаду міністра абароны 5

«Гэта не заробак, гэта бонус». Некаторым беларусам падабаецца атрымліваць частку зарплаты прадуктамі2

«Яна не ў турме, а на спецдачы КДБ!» Канспіролагі накінуліся на Калеснікаву65

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Расповеды беларусаў, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі12

Алексіевіч пра маршы пратэсту: Цяпер было б больш жорстка, была б кроў. А тады мы думалі, што гэта свята24

Трамп абвясціў імя свайго дарадцы па нацбяспецы11

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск9

У Абхазіі пасля пратэстаў і перакрыцця мастоў адпусцілі з-пад варты апазіцыянераў

Слюнькін: Адным толькі вызваленнем палітвязняў Лукашэнка Трампа не зацікавіць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе9

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Галоўнае
Усе навіны →