Улад Бумага на форуме ў Пецярбургу праспяваў і станчыў з Кіркоравым і Цімаці

Аднаго з самых папулярных рускамоўных блогераў, беларуса Улада Бумагу «А4», заўважылі на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме у кампаніі расійскіх зорак Цімаці і Філіпа Кіркорава. Відэа іх сумеснага выступлення апублікаваў тэлеграм-канал Shot.

15.06.2023 / 17:39

Скрыншот з відэа

Як паведамляе РІА ФАН, якое звязваюць з заснавальнікам ПВК «Вагнера» Яўгенам Прыгожыным, Філіп Кіркораў і рэпер Цімаці падчас форуму «пагутарылі з журналістамі і прыхільнікамі, а таксама сустрэліся з беларускім выканаўцам Уладам Бумагам».

Затым яны разам праспявалі ля стэнда расійскай сацыяльнай сеткі «Вконтакте» песню Кіркорава «Цвет настроения синий».

«Паводле наяўнай інфармацыі, падчас гутаркі Кіркораў і Бумага дамовіліся аб яшчэ адной сустрэчы. Аднак дакладнае месца пакуль не вядома», — напісала РІА ФАН.

У пачатку года паведамлялася, што Улад А4 падпісаў кантракт з VK відэа і пакінуў YouTube. Гэта адбылося пасля таго, як YouTube прыпыніў паказ рэкламы гледачам з Расіі.

Цімаці і Філіп Кіркораў раней публічна падтрымалі расійскую вайсковую агрэсію супраць Украіны і за гэта трапілі пад санкцыі Кіева. 

Чытайце таксама:

Тэлеграм-каналы: Улад Бумага купіў пентхаус побач з Крамлём за 8 мільёнаў даляраў

Беларускі блогер гастралюе па Крыме

Мова наша. Улад Бумага ці Улад Папера? Як правільна казаць па-беларуску?

Nashaniva.com