У Гродне асудзілі ўладальніка этнакрамы «Цудоўня»

Заснавальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» Андрэя Несцяровіча асудзілі на мінулым тыдні ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Паводле інфармацыі Hrodna.life, яго асудзілі на год «хатняй хіміі» альбо на пакаранне з адтэрміноўкай выканання.

10.07.2023 / 17:36

Андрэй Несцяровіч. Фота: Racyja.com

Мужчыну судзілі паводле арт. 295 ч.2 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Абставіны справы невядомыя.

Гродзенскага бізнэсмена Андрэя Несцяровіча затрымалі 14 красавіка і падвергнулі адміністрацыйнаму арышту на 10 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў па арт. 19.11 КаАП. Пазней яго арыштавалі на трое сутак у рамках крымінальнай справы. Па якім артыкуле яе завялі, не паведамлялі. Потым ён выйшаў на волю.

Этнакрама «Цудоўня» працуе ў Гродне з 2015 года. Падчас і пасля выбараў 2020 года крама сутыкнулася з рэпрэсіямі: яе штрафавалі і пазбаўлялі памяшкання. Яе ўладальнік вырашыў заставацца ў Беларусі, каб развіваць мясцовую культуру і рамёствы.

Калі асуджаны, у дачыненні да якога выкананне пакарання адтэрмінавана, не выконвае ўскладзеныя на яго судом абавязкі альбо неаднаразова парушыў грамадскі парадак, альбо здзейсніў адміністрацыйнае правапарушэнне, суд можа адмяніць адтэрміноўку выканання пакарання і накіраваць асуджанага для адбыцця пакарання, прызначанага прысудам.

Чытайце таксама:

Уладальнік гродзенскай этнакрамы «Цудоўня»: Будучыня — будзе, пакуль мы яе будуем

Уладальнік гродзенскай этнакрамы распавёў, чаму не з’язджае з Беларусі

«Пры затрыманні моцна білі, выціскалі яму вочы». Хто такі Павел Мажэйка, суд над якім пачынаецца сёння

Nashaniva.com