Беларуска Яна Шостак хутка знайшла новую партыю, каб пайсці на парламенцкія выбары ў Польшчы.

Беларуска Яна Шостак, якую «Грамадзянская кааліцыя» зняла з выбараў праз заявы аб абортах, усё ж такі пойдзе на парламенцкія выбары. Гэтым разам яе партыя — «Новыя левыя» (Nowa Lewica). Інфармацыю газеце Wyborcza пацвердзіў дэпутат сейма ад фракцыі левых Роберт Бедрань, піша Most.

24.08.2023 / 19:03

Яна Шостак. Фота: Marcin Stępien / Wyborcza.pl

Першапачаткова Яну Шостак рэкамендавала да ўдзелу ў выбарах партыя «зялёных». Але пасля таго, як яна заявіла, што выступае за магчымасць аборту на працягу ўсяго часу цяжарнасці, апазіцыйная «Грамадзянская кааліцыя» вырашыла замяніць яе. Віцэ-маршал Сейма Малгажата Кідава-Блоньска назвала «безадказнымі» словы беларускі і адзначыла, што «Грамадзянская кааліцыя» іх не падтрымлівае.

Партыя Nowa Lewica з'явілася ў 2021 годзе. Гэта сацыял-дэмакратычная партыя, якая выступае за правы працоўных, жанчын, ЛГБТ-людзей, аддзяленне Царквы ад дзяржавы, ахову навакольнага асяроддзя. Шмат увагі партыя надае сацыяльнай падтрымцы, выступаюць за сяброўства ў ЕС і НАТА.

Чытайце таксама:

Беларуску Яну Шостак выключылі са спіса кандыдатаў на выбарах у польскі Сейм. Усё праз пазіцыю наконт абортаў

Беларуска Яна Шостак афіцыйна стала кандыдаткай у дэпутаты на польскіх парламенцкіх выбарах

Беларуска збіраецца балатавацца ў польскі Сейм, каб бараніць правы іншаземцаў

Nashaniva.com