Грамадства77

Беларуску Яну Шостак выключылі са спіса кандыдатаў на выбарах у польскі Сейм. Усё праз пазіцыю наконт абортаў

Кандыдатуру Шостак рэкамендавала партыя «Зялёныя», якая ўваходзіць у «Грамадзянскую кааліцыю», але цяпер яна прапануе новага кандыдата для спіса.

Беларуска Яна Шостак не будзе балатавацца ў польскі Сейм у спісе «Грамадзянскай кааліцыі». Пра гэта паведамляе РАР са спасылкай на кіраўніка «Грамадзянскай платформы» ў Падляскім ваяводстве Кшыштафа Трускаляскага, піша Reform.by.

«Спадарыня Яна Шостак не з'яўляецца кандыдаткай «Грамадзянскай кааліцыі». Гэта было рашэнне нашага саюзніка і нас як «Грамадзянскай платформы», — цытуе яго агенцтва.

Кандыдатуру Шостак рэкамендавала партыя «Зялёныя», якая ўваходзіць у «Грамадзянскую кааліцыю», але цяпер яна прапануе новага кандыдата для спіса. Шостак была нумарам 13 у спісе кааліцыі ў 24-й выбарчай акрузе ў Падляскім ваяводстве.

Польскае дзяржаўнае агенцтва звязвае рашэнне з інтэрв'ю Шостак парталу Onet, у якім яна заявіла, што падтрымлівае дазвол на аборты на працягу ўсяго тэрміну цяжарнасці.

Гэтыя выказванні раскрытыкавала віцэ-маршалак Сейма ад «Грамадзянскай кааліцыі» Малгажата Кідава-Блоньска.

«На жаль, частка пастулатаў, агучаных Янай, далёкая ад пастулатаў «Грамадзянскай кааліцыі», у шэрагах якой прынята пастанова», — сказаў агенцтву сустаршыня «Зялёных» Пшэмыслаў Словік.

Яне Шостак 30 гадоў. Яна нарадзілася ў Гродне і з 17 гадоў жыве ў Польшчы, атрымала польскае грамадзянства. Яна вядомая сваімі перформансамі і акцыямі. Адна з іх — «Хвіліна крыку для Беларусі». У 2022 годзе Шостак стала пераможцай прэстыжнага польскага конкурсу Paszporty Polityki.

Парламенцкія выбары ў Польшчы пройдуць 15 кастрычніка.

Каментары7

  • Пціч
    24.08.2023
    Юзік, пячорныя людзі ўпарта шмат год пішуць каменты ў Нашу Ніву варожай мовай і хоць у вочы ім с..ы.
  • Хороший белорус
    24.08.2023
    Как же так, ведь "Гражданская коалиция" за аборты, это "Закон и справедливость" против. Поэтому и Яна кричала за аборты, а тут такое.
  • Бо беларуска
    24.08.2023
    Так мы і паверылі

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка1

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

«Камунізм — гэта сістэма-няўдачніца, і так будзе заўсёды». Трамп выступіў з прамовай на святкаванні 250‑годдзя незалежнасці ЗША17

70‑гадовы пенсіянер выдаў свой першы раман сам. «Тэа з Голдэна» стаў бестсэлерам

Трамп 1 гадзіну і 25 хвілін гаварыў з Пуціным2

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка1

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць