Чатырохслойны соус-пірог з ікрой для тых, хто любіць стол па-багатаму — рэцэпт

Гэта яечны пірог, салат ці проста соус-дзіп да крэкераў? Чым бы гэта ні было, гэта вельмі смачна.

06.01.2024 / 08:13

Фота: Justin Walker

Слаі сметанкова-яечнага салата, хрумсткай чырвонай цыбулі, мяккага сыру і салёнай ікры спалучаюцца разам у гэтай прыгожа сервіраванай страве.

Каб прыгатаваць яе, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Змяшайце парэзаныя яйкі, смятану, маянэз і соль у місцы сярэдняга памеру.
  2. Злёгку вышмаруйце 20-сантыметровую круглую форму кулінарным спрэем ці алеем. Раўнамерна выкладзіце яечную сумесь лыжкай на дно формы. Зверху раўнамерна выкладзіце цыбулю. Змяшайце сметанковы сыр і зялёную цыбулю ў місцы і таксама акуратна размяркуеце над цыбуляй; зверху выкладзіце чорную ікру.
  3. Пастаўце ў халадзільнік на 2 гадзіны. Выкладзіце на сервіровачную талерку і падавайце з крэкерамі.

Больш пра ежу:

Выбіраем чырвоную ікру. Як адрозніць далікатэс і падробку

Індэкс аліўе і шубы. Як за год падаражэлі класічныя святочныя салаты?

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Nashaniva.com