Бягун — Бондаравай: Забылася, як выцоквала набойкамі з ГУБАЗіка з выглядам аба*ранага янота?

У асяроддзі прарэжымных актывістаў ізноў унутраны канфлікт. Вользе Бондаравай не спадабаўся Ігар Марзалюк у размове з Рыгорам Азаронкам, а Іллі Бегуну не спадабаўся наезд Бондаравай на Марзалюка. І ён публічна адказаў гродзенскай даносчыцы ў сваім тэлеграм-канале ў той танальнасці і з той лексікай, якая звычайна прынятая ў тых асяродках.

11.01.2024 / 22:23

Ілля Бягун

Гаворачы з Азаронкам, Марзалюк не толькі працытаваў закатаванага рэжымам палітвязня Вітольда Ашурка, але ў іншым месцы ўжыў зусім непаліткарэктны ў цяперашняй спецыфічнай беларускай сітуацыі зварот «Панове». Для Бондаравай жа і куды меншыя ідэалагічныя адхіленні — падстава для атакі.

Ілья Бягун такога не сцярпеў і паліткарэктным зусім не быў, прыгадаўшы Бондаравай нават некаторыя цьмяныя і, відаць, не вельмі ганаровыя факты з яе біяграфіі:

«Бабоша, ты забылася, як выцоквала набойкамі з ГУБАЗіК МУС з выглядам аб*ранага янота з дрыготкімі лапамі і бледным тварам? Не забылася, якую паперку падпісвала? Іншыя выкліканыя ў той дзень кажуць, што такую ж, як і змагары — абавязваюся не парушаць…»

Пасля таго ён згадаў пра нейкі нервовы званок камусьці Бондаравай на вуліцы і папярэдзіў, што даныя пра яго захоўваюцца доўга. І падкрэсліў, што «ты — адказная па насценгазеце, а Ігар Аляксандравіч — паважаны палітык, прычым кіраўніком жа дзяржавы».

І, маўляў, табе проста дазваляюць дзесьці знаходзіцца», і ўжо нават у камуністычнай партыі не ведаюць, куды Бондараву прыбраць, у той час як Марзалюка нібыта на нешта «ўпаўнаважваюць грамадзяне краіны».

Ілья Бягун — гэта ў мінулым праграміст, які ў 2020-м стаў актывістам штаба Валерыя Цапкалы, а пасля нейкі час быў палітэмігрантам, стараўся зблізіцца з асяродкам Святланы Ціханоўскай. Ëн рана, яшчэ ў пачатку 2021 года, вярнуўся ў Беларусь і стаў мілым гасцём прапагандысцкіх СМІ. Лідары апазіцыі лічылі яго засланцам лукашэнкаўскіх спецслужбаў. Раней ён ужо выступаў публічна ў сваім канале з крытыкай Рыгора Азаронка.

Незадаволеныя Бондаравай і Азаронкам таксама некаторыя іншыя прарэжымныя дзеячы. Так, кіраўніца гродзенскага абласнога аддзялення «Белай Русі» Святлана Вараніца некалькі разоў таксама строга крытыкавала Вольгу Бондараву, а таксама заявіла: «Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай».

Чытайце таксама:
Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву
«Хтосьці за ёй стаіць». Чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву
«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем
Хто такі Ілля Бягун, які на дзяржаўным ТБ вылівае бруд на фонды салідарнасці і штаб Ціханоўскай?

Nashaniva.com