Грамадства88

Бягун раскрытыкаваў Азаронка: Ашалелы папулізм, памножаны на стэрэатыпную прапаганду

Афіцыёзны прапагандыст Ілья Бягун у сваім тэлеграм-канале падняў голас супраць Рыгора Азаронка, рупара фашысцкага крыла лукашэнкаўцаў.

Рыгор Азаронак. Скрыншот відэа

«Вось сядзелі яны нядаўна з Пятроўскім (Пятро Пятроўскі — іншы прапагандыст — НН), разважалі з мяккіх крэслаў, што айцішнікі ім не стварылі тэлефона або сацыяльнай сеткі. А ім што, замовіў хтосьці? З чаго трэба рабіць прадукт на рынак, які не здольны фізічна выйсці на ўзровень рэнтабельнасці, не кажучы ўжо аб прыцягненні аўдыторыі? Вось ёсць УКантакце. Якую канкурэнтную перавагу могуць стварыць беларускія айцішнікі, каб перавабіць карыстальнікаў з ВК таго ж? Хіба што якая тэхналагічная кілер-фіча, але сёння гэта ўжо не вызначальны фактар. Вось тэхналагічна ўбогі вайбер ёсць, папулярны ў Беларусі. Бо прывыклі. А пакуль буйных стваральнікаў кантэнту не завабіш, нічога не атрымаецца», — зазначае журналіст.

Бягун спасылаецца на досвед Нямеччыны і Францыі, дзе мала ўласных тэлефонаў, а ўсё завязана на індустрыі мікраэлектронікі Кітая і Тайваня.

«Айцішнікі нічога не далі Беларусі? А што, павінны? Працуюць, плацяць падаткі, сацыяльныя адлічэнні», — зазначае Ілья Бягун.

«І ўжо не тым, хто не ўдзельнічае ў дабаўленым ВУП, разважаць без глыбокага аналізу, тыкаючы пальцам у азадак, — закідае Азаронку Бягун. — Меркаванне павінна быць экспертным, а не імхошным без абгрунтавання, не кажучы ўжо пра адкрытую хлусню і спробы абгадзіць індустрыю або цэлыя буйныя пласты грамадзян».

«Так-так, быццам бы забыліся, як той жа Рыгор 15% насельніцтва краіны за любоў да рока псіхічнахворымі лічыў нядаўна, потым абсалютна без усялякага сораму браў інтэрв'ю ў заўзятага рокера Гаспарана», — кажа Бягун.

«Ашалелы папулізм, памножаны на стэрэатыпную прапаганду пад выглядам ідэалогіі і патрыятызму. А потым я павінен яшчэ любіць кагосьці? Дзесьці бачыў эпічную фразу: «Рыгор ёсць рупарам прэзідэнта і кажа тое, што той думае», — звяртаецца Ілья Бягун да найвышэйшага аўтарытэта ў сістэме. — Гэта значыць, пул журналістаў, дзе яго няма, транслюе адно, ён іншае, а цяпер гэта думкі першага? Як міф зручна, але да рэальнасці не мае ніякага дачынення».

Ілья Бягун — гэта ў мінулым праграміст, які ў 2020-м стаў актывістам штаба Валерыя Цапкалы, а пасля нейкі час быў палітэмігрантам, стараўся зблізіцца з асяродкам Святланы Ціханоўскай. Ëн рана, яшчэ ў пачатку 2021 года, вярнуўся ў Беларусь і стаў мілым гасцём прапагандысцкіх СМІ. Лідары апазіцыі лічылі яго засланцам лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Раней кіраўніца гродзенскага абласнога аддзялення «Белай Русі» Святлана Вараніца некалькі разоў строга крытыкавала Вольгу Бондараву — блогерку прарасійскага чарнасоценскага толку. Яна ж заявіла: «Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай».

Чытайце таксама:
Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву
«Хтосьці за ёй стаіць». Чаму чыноўнікі слухаюцца Бондараву
«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем
Хто такі Ілля Бягун, які на дзяржаўным ТБ вылівае бруд на фонды салідарнасці і штаб Ціханоўскай?

Каментары8

  • Так
    26.10.2023
    Навошта нічым савецкая, а затым беларуская і расейская прапаганда бяздумна кідацца тэрмінам фашызм? Можа гучна, модна і клікбэйты збярэ, але гэта ж несур'ёзна.

    Тым больш, калі гаворка пра прыхільніка новай хвалі заходнерусізму, якая спалучае пахвалу РІ-СССР-РФ, пры чым саветаў і савеччыну, асабліва камуніста Сталіна Азаронак хваліць рэгулярна.

    Ды і хутка гадавіна масавых расстрэлаў прадстаўнікоў інтэлігенцыі, а што пра Курапаты ды агульна савецкі апарат думае Азаронак, хіба вядома. А расстрэльвалі не нейкія абстрактныя фашысты, а камуністы - саветы.
  • Вит
    26.10.2023
    Все хорошо, только Илья совсем не знает, что такое ВВП:) Азаренок выполняет услугу, получает за это деньги от государства, эти суммы входят в ВВП страны.
  • даведка
    26.10.2023
    Лукашенко на днях не успел завуалированно похвалить Марину Караман, как та сразу же исчезла из эфира ОНТ.

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы23

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Дамаскам знайшлі масавае пахаванне ахвяр рэжыму Асада

Участкам у Сочы, які належаў Беларусі, валодае былы ахоўнік Лукашэнкі4

«Люстраныя клеткі»: сінтэтычнае жыццё, што можа знішчыць чалавецтва5

Ці можна ў гарадскім двары самачынна паставіць ялінку?1

Памёр Пятро Бурсевіч1

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

Гамяльчанка купіла ялінку з жывым «падарункам». Цяпер не ведае, чым карміць1

Мінчанка назбірала ў снежні тазік грыбоў. Сярод іх быў нават баравік

Вольга Карач: На мірных перамовах Беларусь павінен прадстаўляць Пазняк. А Ціханоўская слабая72

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы23

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →