Што вядома пра дырэктарку Ліцэя БДУ, якая прапанавала пераназваць яго ў імя Фелікса Дзяржынскага

Таццяна Мамчыц вучылася на філалагічным факультэце БДУ, але амаль адразу апынулася ў Інстытуце КДБ.

20.03.2024 / 15:42

Таццяна Мамчыц. Фота: mlyn.by

Таццяне Мамчыц 51 год, родам яна з Ліды. Бацькі ў Таццяны самыя звычайныя — маці працавала ў Лідскай раённай бальніцы, а бацька цесляром. Муж жанчыны працаваў ахоўнікам. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», на 2020-ы быў беспрацоўным

У 1995-м Мамчыц скончыла філфак БДУ, але амаль адразу апынулася ў Інстытут нацыянальнай бяспекі, дзе рыхтуюць кадэбістаў. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», на 2013-ы яна была начальнікам педагагічнага аддзела ўстановы.

На момант пераводу ў Ліцэй БДУ Мамчыц займала пасаду начальніцы метадычнай часткі Інстытута нацыянальнай бяспекі.

Таццяна Мамчыц. Фота: lyceum.by

Ідэя перайменавання ліцэя ў імя Дзяржынскага, імаверна, ужо даўно прасоўваецца КДБ. Увосень 2022-га ў ліцэі прайшоў конкурс «Першы сярод роўных», дзе ліцэістам прапанавалі намаляваць комікс пра Дзяржынскага папулярызаваць прафесію чэкіста.

Фармальна Ліцэю БДУ хочуць надаць імя Дзяржынскага па просьбе выкладчыкаў. Невядома, якія чынам былі сабраныя подпісы выкладчыкаў у падтрымку гэтай ініцыятывы і невядома, ці добраахвотна гэта адбывалася. Прынамсі да прыходу Мамчыц на пасаду такіх ініцыятываў ад іх не было.

Чытайце таксама:

Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма

Ліцэю БДУ збіраюцца прысвоіць імя Дзяржынскага

Біяграфія Дзяржынскага больш натхняе на бунт, чым на «ахраніцельства»

Nashaniva.com