«Вядома, мы не выключаем». Ва УСУ адрэагавалі на словы Лукашэнкі пра падрыхтоўку да вайны
Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка заявіў, што Беларусь «усё ж рыхтуецца да вайны, хоць і не хоча ваяваць». Прэс-сакратар Паветраных сілаў УСУ Ілля Еўлаш пракаментаваў гэта выказванне, адзначыўшы ў эфіры нацыянальнага тэлемарафона, што аднаўлення ракетных удараў з тэрыторыі Беларусі выключаць нельга.
03.04.2024 / 19:12
«Мы ўжо бачылі, як беларускі дыктатар даваў тэрыторыю для наступлення расійскіх войскаў у пачатку паўнамаштабнага ўварвання. Вядома, мы не выключаем у тым ліку і авіяцыйнага прымянення з іх тэрыторыі, паколькі авіяцыя за даволі кароткі час можа перамяшчацца на вялікія адлегласці, несці рознага роду нагрузкі», — сказаў Ілля Еўлаш.
Ён адзначыў, што існуе пагроза аднаўлення ракетных удараў з боку Беларусі, але падкрэсліў, што ўкраінскія Паветраныя сілы гатовыя да любога развіцця падзей.
Чытайце таксама:
«Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра». Як разумець гэтыя словы Лукашэнкі?
ГУР паведаміла, колькі самалётаў Су-34, Су-35 і А-50У ў расіян
ФАБ-3000: наколькі небяспечная расійская «цар-бомба» і ці зменіць яна сітуацыю на фронце?