Архіў

Рок на радзіме «BN»

Каржакаваты вакаліст заводзіць: «На ўсім абшары смачней за ўсё кальмары!» Заля падпявае далей: «За бульбу, і за скварку, і за гарэлкі чарку!»

На акцыю «Рокавая восень» у Бярозу дамовіліся паехаць разам з «IQ-48», але тыя выехалі на самым першым цягніку а шостай раніцы — так таньней. Я ж заплаціў лішнія тры тысячы за дзьве гадзіны сну і паехаў пазьней.

Рок-канцэрты ў Бярозе праходзяць зрэдку ды на дрэннай апаратуры. Частыя госьці тут — Саладуха, Каліна, Ухцінскі, фанэрныя сьпевакі. Мясцовыя фундатары культуры, мясакамбінат, напрыклад, гатовыя плаціць за іх выступы шалёныя грошы. Рокерам — не. Апаратуру для «Рокавай восені» замаўлялі ў Берасьце за свае, а каманды гралі безганарарна.

Алесь Лютыч, лідэр мясцовай каманды «BN», — мясцовая знакамітасьць. Калі група выступае ў родным горадзе, падлеткі ўсе афішы зрываюць за тыдзень да пачатку — на сувэніры. Музыка працуе на мясцовым заводзе па вытворчасьці пліткі, часьцяком адпрошваецца на канцэрты ў Польшчу. Адпускаюць з ахвотай, у ягоным пакоі — процьма афішаў з выступаў у Беластоку, Варшаве, Бельску-Падляскім, Познані. Зь Менску — аніводнай…

На канцэрт прыехала старшыня Беларускай асацыяцыі студэнтаў у Польшчы Ілона Карпюк. Яна ад «БН» у захапленьні: «Яны на «Басовішчы» ўжо каторы год у хедлайнэрах. Польскія музыкі, калі заводзім размову пра беларускі рок, адразу згадваюць «BN» і «N.R.M.»

Побач з палацам культуры стаяць хлопцы зь яшчэ адной мясцовай каманды — «Кальмары». Глядзяць на прывезеныя калёнкі і кажуць: «Няўжо ўпершыню на нармальным апараце сыграем?» Музыкі — у саламяных брылях, з інструмэнтамі, што прайшлі празь дзясятак рук. Каржакаваты вакаліст заводзіць: «На ўсім абшары смачней за ўсё кальмары!» Заля падпявае далей: «За бульбу, і за скварку, і за гарэлкі чарку!»

Група «Сьцяг» з Пружанаў яшчэ няўмела торгае струны, а вакаліст сьпявае кшталту «Калі цябе няма, я кахаю без ума». Аднак мясцовыя ставяцца да іх усё адно добразычліва. Свае ж і па-свойму пяюць!

Сапраўднае сьвята ладзяць «IQ-48». З кожным выступам каманда выглядае ўсё круцейшай. Годзе называць іх «маладымі і таленавітымі»! Публіка скача ў захапленьні ад «Карыды», «Выйсьця», «Сьвятла ў цемры». Старэйшыя сядзяць на зэдліках і ўсьміхаюцца, калі ўся заля пад кіраўніцтвам вакаліста Сашы Ракаўца скандуе: «Сэкс! Сэкс! Сэкс!»

За гэдлайнэра — «BN». Некалі яны гралі ў салянцы ў клюбе «Гудвін», і адзін з арганізатараў папрасіў іграць цішэй, у адказ хлопцы адключылі свае інструмэнты. У гэты дзень «бярозаўцы» прасілі музыкаў сыграць гучней.

Алесь Лютыч, саліст гурту «BN», — бярозаўская знакамітасьць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала21

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'ю беларускага футбольнага арбітра напаткала нечаканая бяда: цяжкая хвароба маленькага сына

У Гомелі вадалаз выпадкова знайшоў у Сожы косткі мамантаў і бізонаў2

Вываз нафты з Персідскага заліва амаль спыніўся

МТБанк абвясціў пра змену лагатыпа2

«Здзелка згарэла». Аўтар кнігі «Аўтарытарызм пад пагрозай» пералічыў падставы для аптымізму наконт будучыні Беларусі8

«Цотны-няцотны». У Расіі вынаходзяць усё хітрэйшыя схемы продажу бензіну2

Аэрапорт Палм-Біч у Фларыдзе цяпер афіцыйна носіць імя Трампа2

Ксёндз касцёла ў Жупранах грунтоўна адказаў на прэтэнзіі пра рамонт у храме, дзе пахаваны Багушэвіч2

У Кітаі праз маштабныя паводкі з гадавальнікаў уцяклі сотні змей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала21

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць