Архіў

Навіны гаспадаркі

ЭЗ і Расея — галоўныя рынкі

Паводле Мінстату, 43,4% беларускага экспарту прыпадае на краіны Эўразьвязу, 36% — на Расею. Агульная лічба аб’ёму экспарту за дзевяць сёлетніх месяцаў склала $11,6 млрд (у Расею — 4,2 млрд, у Галяндыю — 1,7 млрд, Брытанію — 773 млн, Украіну — 700 млн, Польшчу — 628 млн). Галоўныя экспартныя галіны — нафтапрадукты, тэлевізары, грузавікі, калійныя ўгнаеньні, лес, мэталапракат.

Рэйтынг банкаў

Банкаўскае агенцтва пры БДУ склала рэйтынг беларускіх банкаў па прыцягненьні ўкладаў насельніцтва. Паводле яго, 57% ад агульнай колькасьці ўкладаў ад фізычных асобаў знаходзяцца ў «Беларусбанку», 12% — у «Белаграпрамбанку», 9,28% — у «Белпрамбудбанку», 8,6% — «Белынвэстбанку», 4,8% — у «Белзамежэканамбанку», 4,4% — у «Прыёрбанку». У рэйтынг трапілі 22 банкі з 31, што дзейнічаюць у Беларусі.

Увесну — заяўка, увосень — FAO

Беларусь прынята ў Сусьветную харчовую й сельскагаспадарчую арганізацыю ААН (FAO). Сябрамі арганізацыі зьяўляюцца 188 краінаў плюс Эўразьвяз. Заяўку на ўступленьне ў FAO падала ўвесну, прынялі на паседжаньні ў Рыме 18—21 лістапада. Першы намесьнік міністра сельскай гаспадаркі Надзея Каткавец паабяцала рэфармаваць сельскую гаспадарку й лясны сэктар, павысіць эфэктыўнасьць сыстэм абароны навакольнага асяродзьдзя.

Далоў чужародны элемэнт!

Пры канцы году адбудзецца конкурс праектаў на будаўніцтва бізнэс-цэнтру з гандлёвымі памяшканьнямі па былым пр.Машэрава, 9 (там цяпер знаходзіцца інтэрнат БДУ, які мусіць быць перанесены на праспэкт Дзяржынскага). Згодна з рашэньнем Менгарвыканкаму, новы будынак па пр.Машэрава зьявіцца не пазьней за 2012 год.

Біржа прадае цукар

6 сьнежня Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа правядзе таргі па продажы на экспарт айчыннага цукру. Выставяць 20 тысяч тон. Гэта зьвязана з тым, што з продажам цукру ў Расею ўзьніклі праблемы: на наш цукар павялічана мыта ды распачата антыдэмпінгавае расьсьледаваньне.

ЗД

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць