Эканоміка

Еўракамісія падтрымае рэформу газавага сектара Украіны

Пра гэта заявіў камісар ЕС па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгер.

У супрацоўніцтве з міжнароднымі фінансавымі інстытутамі — Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Сусветным банкам — Еўрапейская камісія гатовая падтрымаць мадэрнізацыю ўкраінскай газатранспартнай інфраструктуры.

Мэта гэтай мадэрнізацыі ў тым, каб Украіна заставалася ключавой часткай Усееўрапейскай энергетычнай сістэмы, падкрэсліў Этынгер.

Рэформы газавага сектара ў адпаведнасці з правіламі Энергетычнай супольнасці забяспечаць Украіне доступ да буйнога газавага рынку ЕС, а значыць, і магчымасць экспартаваць у ЕС газ уласнай вытворчасці.

«Еўрасаюз імкнецца вырашыць пытанне газавых патокаў, якія будуць паступаць у ЕС, у рамках збалансаванага трохбаковага дыялогу паміж ЕС, Украінай і Расіяй. Таксама Еўрасаюз хоча далучыцца да трохбаковых кансультацый адносна транзіту газу», — адзначыў еўракамісар.

Паслядоўная прыхільнасць рэформам згодна з Дамовай аб Энергетычнай супольнасці станоўча паўплывае на стан энергетычнай бяспекі і незалежнасці Украіны, лічыць Гюнтэр Этынгер.

«ЕС перакананы, што сяброўства Украіны ў Энергетычнай супольнасці ў большай ступені адпавядае яе ўласным інтарэсам», — піша еўракамісар.

Акрамя таго, як адзначае Этынгер, сяброўства ў Энергетычнай супольнасці прадугледжвае сумеснае з ЕС правядзенне дыверсіфікацыі паставак, павелічэнне энергетычнай незалежнасці Украіны і гарантаванне бяспекі паставак у каротка- і доўгатэрміновай перспектыве. «Кіеў ужо ўдала выкарыстоўвае гэтую магчымасць. З лістапада 2012 Украіна атрымлівае газ з Германіі і Польшчы (праз рэверсныя патокі) па нашмат ніжэйшых цэнах, чым тыя, па якіх яна купляе газ у Расіі. Таксама Украіна распрацоўвае два дадатковыя спосабы рэверсных паставак прыроднага газу з Еўропы, а менавіта са Славакіі і Венгрыі», — піша аўтар.

«У будучыні Украіна павінная атрымаць доступ не толькі да лішняга расійскага газу, прысутнага ў Заходняй Еўропе, але і да газу на міжнародных рынках», — падкрэсліў еўракамісар.

Этынгер адзначае, што ЕС імкнецца вывучыць магчымасць стварэння «газавых калідораў» з мэтай забяспечання больш працяглых варыянтаў дыверсіфікацыі газапаставак. «Напрыклад, можна выкарыстоўваць дзейныя трубаправоды ў Заходняй Украіне, якія вядуць у Румынію, Венгрыю, Славакію і Польшчу», — гаворыцца ў артыкуле.

«Украінская газатранспартная сетка і патэнцыял яе падземных сховішчаў (яны здольныя захоўваць 31 млрд кубаметраў газу; усе газасховішчы ЕС маюць агульную ўмяшчальнасць 95 млрд) могуць і ў далейшым прыцягваць інвестыцыі і мець вялікую каштоўнасць, калі газ зможа пастаўляцца ва Украіну з ЕС — для спажывання або захоўвання», — падкрэсліў еўракамісар.

Раней Гюнтэр Этынгер не прызнаў крытыкі з боку Украіны адносна Энергетычнай супольнасці і, у прыватнасці, яе пазіцыі ў пытанні пабудовы абыходных газаправодаў вакол Украіны.

Пры гэтым еўракамісар выказаў перакананне, што ўдзел у Энергетычнай садружнасці дае Украіне пэўныя перавагі. Так, паводле яго словаў, Украіне было б нашмат складаней падпісаць кантракт з Shell па здабычы сланцавага газу, калі б яна не была ўдзельнікам Энергетычнай садружнасці.

Каментары

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў8

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка асіплым голасам заявіў, што трэба прывесці да ўлады новых маладых людзей17

«Мы ледзь не здохлі за адзін прыпынак». У адным з мінскіх тралейбусаў тэмпература паднялася да 40°4

«Успрымаюць мае словы як папулізм». Падначаленыя сабатуюць загад кіраўніка Мінлясгаса падняць заробкі3

Беларусам стане складаней ехаць на заробкі ў Літву. Падрабязнасці7

Беларускія сілавікі прыехалі затрымліваць футбольнага фаната на машыне з расійскімі нумарамі ФОТАФАКТ8

У Францыі больш за 180 кандыдатаў здымуцца з выбараў, каб спыніць ультраправых5

У Мінску прайшоў вайсковы парад дзетсадаўцаў. Ім камандаваў хлопчык у форме міліцыі на электрамабілі ФОТА14

У Беларусь збіраецца прыйсці буйная гатэльная сетка з Расіі1

Пошукі 4-гадовай Маі Любімцавай у Камянецкім раёне працягваюцца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў8

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →