Грамадства

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, якая анансавалася з пачатку года

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Дакумент апублікаваны 3 ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Калонія ў Бабруйску. Фота ілюстрацыйнае

Закон вызначае пералік катэгорый асуджаных, якія падлягаюць вызваленню ад пакарання і іншых мер крымінальнай адказнасці.

Да такіх катэгорый аднесеныя, у прыватнасці:

  • непаўналетнія;
  • цяжарныя жанчыны;
  • жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, за выключэннем тых, хто здзейсніў наўмыснае злачынства ў дачыненні да непаўналетняга;
  • асобы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту;
  • інваліды I і II групы;
  • асобы, хворыя на актыўную форму туберкулёзу і анкалагічныя захворванні;
  • грамадзяне, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • асобы, якія атрымалі раненні або захворвання пры выкананні абавязкаў у перыяд вайсковай службы.

Адначасова законам вызначаюцца катэгорыі асоб, у дачыненні да якіх амністыя не будзе прымяняцца. Гэта, напрыклад, асобы:

  • да якіх на працягу 2021-2024 гадоў ужываліся амністыя або памілаванне і якія зноў здзейснілі наўмыснае злачынства ў перыяд нязнятай або непагашанай судзімасці;
  • якія на дзень пастановы прысуду або ўступлення яго ў законную сілу цалкам не пакрылі прычыненую злачынствамі шкоду, не заплацілі даход, атрыманы злачынным шляхам, а таксама даход, атрыманы ад выкарыстання маёмасці, здабытай злачынным шляхам або набытай на сродкі, здабытыя злачынным шляхам;
  • якія дапусцілі асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў альбо прызнаныя ва ўстаноўленым парадку асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі;
  • якім пакаранне ў выглядзе смяротнага пакарання ў парадку памілавання заменена пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі або пажыццёвага пазбаўлення волі і іншыя.

Раней і сам Лукашэнка, і іншыя ягоныя чыноўнікі неаднаразова падкрэслівалі, што ў дачыненні да палітвязняў гэтая амністыя прымяняцца не будзе.

У той жа час 2 ліпеня падчас выступлення на ўрачыстым пасяджэнні з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці Лукашэнка сказаў пра намер вызваліць некаторых палітзняволеных, якія маюць цяжкія захворванні, перадусім анкалагічныя. Ніякіх падрабязнасцяў, аднак, праз які механізм гэта збіраюцца зрабіць, пакуль няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

УСУ нанеслі ўдар па Цэнтру касмічнай сувязі расійскай арміі пад Масквой2

Лукашэнка на некалькі гадзін заскочыць у М'янму і 2 ліпеня вылеціць у Беларусь3

«Рукамі не чапаць». Прадаўцы забараняюць беларусам адбіраць сабе лепшыя ягады ФОТАФАКТ7

У Дзяржынскім раёне на аўкцыёне прадаюцца руіны старога храма з абавязкам неадкладна звесці іх са свету9

У Расіі чакаюць мабілізацыю 1,2 мільёна мужчын увосень23

Расійская злачынная сетка атрымала амаль мільярд даляраў ад дзяржаўнай праграмы медстрахавання ЗША. Рогі і капыты ХХІ стагоддзя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць