Грамадства55

Любоў не сканчаецца словамі: велікодны зварот айца Аляксандра Надсана

Першыя крокі папы Францішка выклікалі шмат камэнтараў у сусьветнай прэсе.
Не абышлося і без крытыкі, асабліва з боку некаторых царкоўных дастойнікаў. якім ня вельмі быў даспадобы ягоны сьціплы спосаб жыцьця, а таксама ягоная любоў бедных, якая не сканчаецца толькі словамі і ў якой некаторыя хацелі бачыць паказуху.

А між іншым папа не зрабіў і ня робіць нічога, чаго не рабіў Той, чыім намесьнікам на зямлі ён зьяўляецца і які сказаў: «Лісы маюць норы, птушкі нябесныя — гнёзды свае, а Сын Чалавечы ня мае, дзе б галаву прытуліць» (Лк 9:58).
Ягоная асоба і навучаньне не супадалі з уяўленьнем чаканага Збаўцы сярод тых, якія ўважалі сябе духоўнымі праваднікамі і настаўнікамі свайго народу. Сапраўды, «Прыйшоў да сваіх, і свае Яго не пазналі»(Ян 1:11); і ня толькі не пазналі, але адкінулі і ўзьненавідзелі, і сталі прычынаю Ягонай крыжовай сьмерці. І ў гэтым вялікая трагедыя абранага народу.

Але магіла і сьмерць не маглі ўтрымаць Таго, хто сказаў пра сябе «Я — уваскрасеньне і жыцьцё» (Ян 11:25). Госпад і Бог наш Ісус Хрыстос устаў з мёртвых на трэці дзень, абнавіўшы сваім устаньнем увесь сусьвет і даючы нам дарогу да вечнага і непрамінальнага жыцьця з Богам.

Вялікдзень — доказ усёабдымнай Божай любові да людзкога роду, любові, несумяшчальнай зь ніякімі праявамі злосьці ці нянавісьці да каго-колечы.
Узгадаем малітву Хрыста за тых, што яго ўкрыжавалі: «Ойча, прабач ім, бо яны ня ведаюць, што чыняць»(Лк 23:34). Гэтыя словы даюць нам шмат да роздуму.

Пра гэта гаворыцца і ў песьні, якую сьпяваем падчас Велікоднай службы:

«Уваскрасеньня дзень!

Прасьветлімся ўрачыстасьцю і адзін аднаго абдымем; cкажам «Браты» і тым, што ненавідзяць нас, прабачыўшы ўсё дзеля ўваскрасеньня; і ўсклікнем вось так: Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў».

а. Аляксандар Надсан, апостальскі візітатар для беларусаў замежжа, Вялікдзень 2013

Каментары5

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць