Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Вычварэнцы ўсіх масьцяў, рэгіструйцеся!

Беларусаў маральна рыхтуюць да закону аб дзейнасьці сеціўных мэдыяў. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Беларусаў маральна рыхтуюць да закону аб дзейнасьці сеціўных мэдыяў. Як вядома, адпаведнае даручэньне прагучала з вуснаў кіраўніка дзяржавы на сустрэчы ў "Советской Белоруссии".

З сёньняшняга інтэрвію прадстаўніка Мінінфарму вынікае, што дзеля гэтай справы ўжо ствараецца працоўная група.

Дарэчы, інтэрвію зь піяраўскага пункту гледжаньня зроблена пісьменна. Ніякага лясканьня пугай. Слова "палітыка" — я прагнаў шукалкай:) — ужыта толькі аднойчы, дый то во ў якой фразе: "Ключавое месца ў эўрапэйскай інтэрнэт-палітыцы займае тэма тэрарызму ды экстрэмізму".

Увогуле ў абываталя мусіць скласца ўражаньне, што нашы дзяржаўныя структуры ў дачыненьні да сеціва найперш заклапочаныя не крамолай апазыцыйнага кшталту (у шырокім сэнсе, гаворка ня толькі пра сайты партыяў:), а змаганьнем супраць парнаграфіі ды тэрарызму. Сьвятая справа.

Няма, аднак, адказу на некалькі прынцыповых пытаньняў:

— Паводле якіх крытэраў тыя ці іншыя інтэрнэт-рэсурсы будуць кваліфікавацца як СМІ? (Каб не атрымалася, што і звычайную асабістую ўэб-бачыну без дазволу ня зробіш. Ва ўсякім разе, пры колішніх спробах рэглямэнтацыі гучалі заявы, што статус СМІ атрымаюць "інфармацыйныя сайты, якія рэгулярна абнаўляюцца". Гумавае вызначэньне.)

— Ці будзе рэгістрацыя сеціўных мэдыяў абавязковай? (Чуе сэрца — будзе.)

— Ці маецца на мэце публічна абмеркаваць праект, напрыклад з прыцягненьнем экспэртаў Беларускай асацыяцыі журналістаў?

Вы ня сьмейцеся, некалькі гадоў таму, калі распрацоўваўся новы законапраект аб СМІ з пунктамі датычна рэглямэнтацыі сеціва, магчыма, менавіта гучныя пратэсты БАЖу, зрэзанаваўшы ў міжнародным маштабе, змусілі высокае чынавенства засунуць той праект у доўгую скрыню. Калі зараз наверсе вырашаць, што новае — гэта добра забытае старое, то мала ня здасца.

Памятаю, мы тады, чытаючы праект ў рэдакцыі "Беларускіх навінаў", якія я рэдагаваў, чухалі патыліцу: ну як, напрыклад, выканаць патрабаваньне аб пазначэньні ў выходных зьвестках пэрыядычнасьці інтэрнэт-СМІ? Хтосьці з калегаў сказаў: мусіць, яны там зусім… кхэ-кхэ… (пошук эўфэмізму:) цьмяна ўяўляюць, што такое сеціва. На што пачуў: наадварот, добра ўяўляюць. Таму і сфармулявалі невыканальныя патрабаваньні. Вось надумаеш на хвалі натхненьня замалаціць звыш нормы геніяльны артыкул сярод ночы — і зачыняць сайт за парушэньне пэрыядычнасьці:)

Галоўнае ж — цяжка сабе ўявіць, каб міжнародныя тэрарысты ды вычварэнцы ўсіх масьцяў з ХХХ-парталаў раптам пашыхтаваліся ў чаргу на рэгістрацыю ў айчынным міністэрстве:)

Найхутчэй што "зарэглямэнтуюць" тых, каго можна рэальна дастаць. Але нашы незалежныя інтэрнэт-рэсурсы, што выступаюць з адкрытым забралам, і так не займаюцца той брыдотай, якой заклапочаны Мінінфарм. Іншая рэч, што крытыкі на адрас уладаў, канешне, стае. І досьвед кропкавых кібэратак у дні выбараў ды масавых акцый выразна засьведчыў: камусьці муляюць менавіта грамадзка-палітычныя сайты, здольныя непадцэнзурным інфармаваньнем падпсаваць, напрыклад, эфэкт чарговай "элегантнай перамогі".

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць