Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»11

Рэпрэсіўнае ноў-хаў стала адпрацаванай тэхналёгіяй

Пайшла хваля прэвэнтыўнай зачысткі перад "Эўрапейскім маршам".

Пайшла хваля прэвэнтыўнай зачысткі перад "Эўрапейскім маршам". Учора, паводле іроніі лёсу — акурат пасьля "мікрадыялёгу" быў арыштаваны Афнагель. Сёньня ўзялі Кацору і Палякова ў Гомлі, Романа ў Горадні, Атрошчанкава ў Менску…

Пішу гэтыя радкі са сталым адчуваньнем дэжа-вю. Залез у архіў, знайшоў артыкул паўгадавой даўніны — "Дзень Волі: і ўлада, і апазыцыя ў старым фармаце", напісаны для BISS.

Ну і што вы думаеце? Можна даваць адзін у адзін, толькі памяняць Дзень Волі на "Эўрапейскі марш".

Хто надта хоча, можа залезьці вось сюды і запампаваць у PDF. Для іншых працытую колькі фрагмэнтаў.

"Перад нядаўнім Днём Волі шматкроць было паўторана, што гэта тэст для беларускай улады: ці гатовая яна да дыялёгу з Эўропай (то бок да мінімальнай дэмакратызацыі)? Адначасна акцыя 25 сакавіка 2007 году выглядала і тэстам для апазыцыі: ці ўдалося ёй перабудавацца ды набраць моцы за год пасьля прэзыдэнцкіх выбараў? Адказ на абодва пытаньні — адмоўны.

Аб'яднаныя дэмакратычныя сілы (АДС) падышлі да гадавіны выбараў амаль што ў ранейшым фармаце, які ніколі ня быў надта працаздольным, а зараз ушчэнт разьедзены эрозіяй. Прычым праблема ня толькі ў пэрманэнтнай барацьбе за ўнутранае лідэрства ды рэсурсы. Галоўная бяда — канцэптуальны крызыс. Прынятыя летась пасьля выбараў стратэгія ды плян дзеяньняў АДС так і засталіся рэччу ў сабе.

…Як палітычнае ноў-хаў можна разглядаць хіба адкрыты ліст Мілінкевіча прэзыдэнту ды зварот групы інтэлектуалаў да ўраду з заклікамі зрабіць 25 сакавіка адпраўным пунктам нацыянальнай кансалідацыі дзеля незалежнасьці і цывілізаванай эўрапейскай будучыні Беларусі.

…Што да ўлады, то яна напярэдадні сёлетняга Дня Волі ўжыла выпрабаванае год таму рэпрэсіўнае ноў-хаў, якое атрымала неафіцыйны назоў "прэвэнтыўнай зачысткі". Напярэдадні і непасрэдна 25 сакавіка было затрымана некалькі дзясяткаў апазыцыйных актывістаў (паводле маніторынгу штабу Мілінкевіча— больш як сто). Траціна зь іх былі пакараныя судом ("фірмавым" стала абвінавачаньне ў нецэнзурнай лаянцы). Іншых проста пратрымалі ў пастарунках, пакуль ішла акцыя. Ужывалася таксама запалохваньне (папераджальныя гутаркі ў міліцыі і да т.п.). Відавочна, што ўлада, з аднаго боку, мела на мэце прадэманстраваць сваю моц і непахіснасьць, а зь іншага — ня надта раздражніць Захад. Таму на Кастрычніцкую плошчу маніфэстантаў не пусьцілі, адну з калёнаў расьцерушылі з ужываньнем сілы. Але разам з тым, адрозна ад шэрагу мінулых Дзён Волі, абышлося без асаблівай брутальнасьці.

…Такім чынам, відавочна, што ўлада мае намер да апошняга трымацца за створаную палітычную мадэль, ідучы пад ціскам абставінаў на мінімальныя, пераважна касмэтычныя зьмены. У стасунках з Захадам, найперш з Эўразьвязам, найхутчэй што будзе выкарыстоўвацца тактыка вязкай гульні з надзеяй на ягонае адступленьне ад патрабаваньняў дэмакратызацыі дзеля вырашэньня прагматычных задачаў, у прыватнасьці, энэргетычнае бясьпекі".

Гэта называецца "Знайдзіце, дзеці, дзесяць адрозьненьняў!":)

Заўважна мяняецца хіба адзін чыньнік, адзін парамэтар — ціск абставінаў. Уладу ўсё болей напружваюць эканамічныя праблемы, здольныя хутка ўзьняць градус сацыяльнай незадаволенасьці. Пакуль што ратуюць крэдыты ды ціхі распродаж кавалкаў уласнасьці. Але гэта сьцяжынка сьлізкая. А мабілізацыйнага варыянту эканомікі разбэшчаны спажывецкім бумам электарат не зразумее.

Вось тут — квінтэсэнцыя ўладных фобіяў. Памятаеце фразу: не апазыцыя страшная — страшны фінансавы абвал! Прывід Жахлівага Дэфолту і наступнага бунту мас выглядае найболей дзейсным штурхачом да змушанай эканамічнай трансфармацыі. Канешне ж, непасьлядоўнай, палавіністай — але ў цяперашніх варунках непазьбежнай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду1

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

Што навукоўцы могуць высветліць дзякуючы падзенню ступені ракеты SpaceX на Месяц3

У Германіі Расія напярэдадні выбараў запусціла кампанію «Матрошка»4

Зноў мяняюць сістэму школьнага харчавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду1

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць