Грамадства2424

Ксёндз Андрэй Рылка: Дзень св. Валянціна ператварыўся ў камерцыйны праект

Сучасны Дзень святога Валянціна стаў прыбытковым для бізнесменаў і забаўляльным для простых людзей камерцыйным праектам. Такое меркаванне выказаў ксёндз Андрэй Рылка на сайце Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by.

Святар нагадаў, што Дзень святога Валянціна, які яшчэ называюць Днём усіх закаханых, традыцыйна святкуюць 14 лютага шмат людзей амаль што ва ўсім свеце. Як мяркуецца, ён названы па імені аднаго з двух пакутнікаў часоў ранняга хрысціянства — Валянціна Інтэрамскага ці Валянціна Рымскага.

«Для многіх закаханых гэты дзень становіцца ледзь не адзіным момантам у годзе, калі яны імкнуцца неяк адмыслова падкрэсліць блізкай асобе, як моцна яе кахаюць», — адзначыў ксёндз Андрэй Рылка.

Ён звярнуў увагу на тое, што для хрысціян гэты дзень становіцца «своеасаблівым выклікам», бо, «відавочна, што масавая культура не канцэнтруецца на рэлігійным аспекце свята».

«Хрысціяне ў адносінах да гэтага дня падзеленыя, — піша святар. — Адны лічаць яго адназначна дрэнным, бо прапагандуе распусту і гэтак далей. Іншыя лічаць, што неабходна змагацца за хрысціянскі характар свята. Прыхільнікі такога погляду прапаноўваюць розныя альтэрнатывы камерцыйным шоу. Напрыклад, выкарыстоўваюць тэматыку гэтага дня, каб паразмаўляць аб хрысціянскім разуменні кахання. Або арганізоўваюцца альтэрнатыўныя хрысціянскія вечарыны, шоу, малітоўныя сустрэчы».

Ксёндз Андрэй Рылка нагадаў, што Рымска-каталіцкі касцёл адмяжоўваецца ад вылучэння гэтага дня, а ўспамін святога Валянціна перасунуты «ў катэгорыю так званых неабавязковых успамінаў». Зараз каталіцкія вернікі 14 лютага адзначаюць свята святых Кірыла і Мяфодзія, «апосталаў і асветнікаў славян».

«Гэта, здаецца, яшчэ больш паглыбляе напружанне сярод вернікаў і душпастыраў, асабліва ў нашай частцы свету. Што рабіць? Ісці за літургічнымі прадпісаннямі і святкаваць дзень святых Кірыла і Мяфодзія? Ці ўсё ж пайсці насустрач масавай культуры, святкуючы святога Валянціна? Можа, хоць так мы здолеем захаваць хрысціянскае аблічча гэтага дня?» — задаецца пытаннем каталіцкі святар.

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу12

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Усе навіны →
Усе навіны

27‑гадовага мінчука, якога шукалі 10 дзён, знайшлі мёртвым1

У Маскве пахавалі генерал-маёра Плахатнюка, які загінуў на дні нараджэння генерала Чайко9

«Забойца Вікіпедыі» ад Ілана Маска ўсё? Grokipedia перастала абнаўляцца7

Вялікая партыя абутку «Белвест» згарэла пры пажарах на складах Wildberries9

Наста Рагатко расказала, колькі зарабіла на сваёй кнізе19

«Многія людзі стануць непатрэбнымі». Сузаснавальнік EPAM пра сяброўства з Добкіным, багацце і няроўнасць, жыццё ў Латвіі і настальгію22

«Белавія» купіла тры «Боінгі». Яны прыляцелі з самай малой краіны Афрыкі9

Прафесійны догляд без візіту ў салон: легендарны брэнд WAHL выпусціў лінейку для стрыжкі дома2

«Белавія» назвала топ-5 самых загружаных маршрутаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу12

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць