Улада1010

Слесар з калгаса «Расія»: пяць фактаў пра Міхаіла Орду, новага кіраўніка ФПБ

Сёння быў абраны новы кіраўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Замест Леаніда Козіка арганізацыю ўзначаліў Міхаіл Орда. «НН» сабрала цікавыя факты пра гэтага чалавека.

Слесар, ветэрынар, дэпутат

Міхаілу Орду 48 гадоў. Ён нарадзіўся ў Дзятлаве. А першым месцам працы быў калгас «Расія» ў Дзятлаўскім раёне (СПК з такой назвай існуе па сённяшні дзень), дзе Орда быў слесарам. Скончыў новы кіраўнік прафсаюзаў Віцебскі ветэрынарны інстытут, а таксама Расійскую акадэмію кіравання пры прэзідэнце Расіі.

У 2003 годзе Міхаіл Орда ўзначаліў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Адну з самых масавых арганізацый у краіне. Аднак добра вядома як ствараецца гэтая масавасць. Студэнты ўступалі ў шэрагі БРСМ у прымусова-добраахвотным парадку. Інакш яны маглі не атрымаць месца ў інтэрнаце, ці мець праблемы з размеркаваннем. Абы адчапіліся.

Таксама Орда двойчы быў дэпутатам палаты прадстаўнікоў. Спачатку ў 2000 годзе ён быў «абраны» ад Лідскай сельскай акругі. А ў 2008 – па Дзятлаўскай.

Праціўнік карты паляка

У час працы Міхаіла Орды ў палаце прадстаўнікоў ён патрабаваў правесці прававую ацэнку па карце паляка. На ягоную думку, выдача карты паляка «нараджае недавер і ўносіць раздор між людзьмі». «Польская дзяржава бярэ на сябе права дзяліць беларусаў на тых, хто варты права атрымаць карту і хто не варты».

Увогуле варта сказаць, што ў сваёй ідэалагічнай выверанасці Міхаіл Орда не даў засумнявацца ніводнага разу. Трэба раскрытыкаваць Еўрасаюз, сп.Орда не адмаўляў, Амерыку – таксама. «Еўрасаюз бярэ на сябе ролю сусветнага дыктатара, і гэта стала магчымым таму, што не існуе супрацьвагі, якім раней быў Савецкі Саюз», — казаў ён.

Хунвэйбіны Орды

Пад кіраўніцтвам Міхаіла Орды ў БРСМ неаднаразова праходзілі пікетаванні пасольстваў заходніх краін. Адбывалася гэта падчас польска-беларускага дыпламатычнага крызісу ў 2005, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. Кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах-2006 Аляксандра Мілінкевіча «бээрэсэмаўцы» праваджалі на вакзале з мётламі, каб ён «вымятаўся» з краіны.

Фактычна, пры Ордзе БРСМ выконвала працу кітайскіх хунвейбінаў часоў «культурнай рэвалюцыі». Пры наступных старшынях гэткая псеўдаактыўнасць заўважна зменшылася.

Пакінуў БРСМ Орда ў 39-гадовым узросце. Мабыць, працягваць заставацца «моладзевым лідарам» ужо не выпадала.

Чорны спіс

Не выпадкова, што такой сваёй актыўнасцю Міхаіл Орда заслужыў права ўваходзіць у спіс беларускіх чыноўнікаў неўязных на тэрыторыю Еўрасаюза чыноўнікаў. У 2011 годзе Польшча адмовіла яму і старшыні афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Мікалаю Чаргінцу ў выдачы віз для наведання пахавання скандальнага лідара партыі «Самаабарона» Анджэя Лепера.

Праца з заслужанымі пенсіянерамі

Хоць Міхаіл Орда і адданы працаўнік, але да высокіх пасадаў ва ўрадзе ці Адміністрацыі прэзідэнта, дзе прымаюцца важныя рашэнні, ён так і не даслужыўся. Апошняй ягонай працай была ціхая і няпыльная пасада ў пастаянным прадстаўніцтве саюзнай дзяржавы ў Мінску. Куды часцей адпраўляюць заслужаных пенсіянераў, як былых міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова, па падатках і зборах Ганну Дзейку, кіраўніка прэзідэнцкай канцылярыі Уладзіміра Мацвейчука, віцэ-прэм’ера Івана Бамбізу.

Дарэчы, у БРСМ Орда меў вельмі выразную мянушку. Яна складалася з першай літары ягонага імя і ўсяго прозвішча.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць