Улада22

Расійскія камандзіры навучаць беларускіх афіцэраў «гібрыднай» вайне

Асаблівасці кіравання падначаленымі войскамі і сіламі ва ўмовах вядзення «гібрыднай» і «сеткацэнтрычнай» вайны вывучаюць камандзіры і начальнікі Заходняй ваеннай акругі (ЗВА) ў ходзе апэратыўна-мабілізацыйнага збору кіруючага саставу ЗВА, які пачаўся ў сераду ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі.

«Упершыню ў апэратыўна-мабілізацыйным зборы кіруючага саставу ЗВА бяруць удзел афіцэры Генеральнага штабу Узброеных сіл Беларусі.

Генералам і афіцэрам Саюзнай дзяржавы трэба абмяняцца досведам, а таксама прыняць удзел у семінарах і круглых сталах», — удакладняе прэс-служба ЗВА.

Камандзіры аб’яднанняў і злучэнняў ЗВА, штабныя афіцэры «праслухаюць курс лекцый па кіраванні войскамі і сіламі ва ўмовах глабальнага інфакамунікацыйнага поля», які будуць чытаць прафесары і выкладчыкі Ваеннай акадэміі Генштабу РФ.

У зборы бяруць удзел больш за 130 генералаў, адміралаў і афіцэраў.

«Сеткацэнтрычная вайна — ваенная дактрына (або канцэпцыя вядзення вайны), ўпершыню ўжытая на практыцы міністэрствам абароны ЗША. Сеткацэнтрычная вайна арыентаваная на павышэнне баявых магчымасцяў войскаў у сучасных войнах і ўзброеных канфліктах за кошт дасягнення інфакамунікацыйнай перавагі, аб’яднання удзельнікаў баявых дзеянняў у адзіную сетку», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

У сваю чаргу гібрыдная вайна, як лічаць у штабе ЗВА, — «ваенная стратэгія, якая аб’ядноўвае звычайную вайну, малую вайну і кібервайну». «Адной з галоўных формаў вядзення гібрыднай вайны з’яўляюцца інфармацыйныя дзеянні, псіхалагічныя акцыі і кібернетычныя атакі, накіраваныя як на структурныя тэхнічныя кампаненты дзяржавы, так і на яго грамадзян. За апошнія гады кампаненты сеткацэнтрычных гібрыдных войн актыўна выкарыстоўваліся процілеглымі бакамі ў ходзе войнаў і канфліктаў у Іраку, Лівіі і Сырыі», — адзначана ў паведамленні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?7

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі93

У Жыткавіцкім раёне сутыкнуліся грузавік і маршрутка з пасажырамі. Десяць чалавек трапілі ў бальніцу

«Экстрэмісцкай» прызналі групоўку «Чорныя русы», якая заявіла пра сябе пасля інцыдэнту на беларуска-латвійскай мяжы1

Нацбанк анансаваў змякчэнне крэдытавання беларусаў3

Юрыст Сапелка: Замарожванне спісаў «экстрэмістаў» — гэта спроба прадаць імітацыю за рэальныя саступкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе14

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць