Улада8282

Шок ёсць, а тэрапія не пачалася. ПОЎНАЕ ВІДЭА выступу Таццяны Караткевіч на «Беларусь-1»

17 верасня на тэлеканале «Беларусь 1» быў паказаны выступ кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. Палітык выступала з бел-чырвона-белым сцяжком з выявай «Пагоні». Яна прамаўляла без паперкі, а скончыла выступ, выйшаўшы з-за трыбуны і фразай «Жыве Беларусь!»

Кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч заклікае падтрымаць яе на выбарах і прагаласаваць за змену «старой, некампэтэнтнай, безадказнай каманды». Пра гэта яна заявіла падчас свайго першага перадвыбарчага выступу па канале «Беларусь-1» 17 верасня.

Па словах Караткевіч, за ўсе гады ўрады Лукашэнкі «не прыдумалі нічога новага, акрамя як жыць за кошт Расіі, але на справе атрымліваецца, што Расія нажываецца на нас».

«З 2006 года мы плацім эканамічную цану за неабходнасць палітычнага прызнання нашых выбараў.

Лукашэнка асабіста абяцаў, што Еўразійскі саюз забяспечыць нашым прадпрыемствам роўныя ўмовы на расійскім рынку. Але гэтага да гэтага часу няма, а пасля ўступлення ў Еўразійскі саюз экспарт у Расію беларускіх трактароў і грузавікоў, станкоў і бытавой тэхнікі няўхільна скарачаецца. Нам абяцалі, што захаваюць і адродзяць нашу цяжкую прамысловасць, але сёння ўсе нашы прадпрыемствы закладнікі расійскіх банкаў, у даўгах, як у шаўках.

Лукашэнка не здольны дамагчыся ад Расіі справядлівых умоваў гандлю. І ўсё таму, што абапіраецца на Расію ва ўмацаванні асабістай улады. Ён расплачваецца нашым дабрабытам за сваё палітычнае даўгалецце!» — падкрэсліла яна.

Кандыдат у прэзідэнты лічыць, што выхад «са складанай сітуацыі ёсць». «І мы гатовы яго рэалізаваць. Гэты выхад даўно вядомы на прыкладзе іншых краін, яго ведаюць нашы эксперты і ўрад таксама. Мы затрымаліся з рэформамі, а таму можам ацаніць чужы досвед, каб паменшыць колькасць памылак і негатыўных наступстваў рэформаў», — сказала яна.

Караткевіч лічыць, што «ёсць чатыры задачы, якія мы павінны неадкладна выканаць: спыніць рост цэнаў, выцягнуць прамысловасць з крызісу, даць свабоду дзелавой ініцыятыве і прыцягнуць інвестыцыі».

«Перад тым як прыйсці сюды, я сустрэлася з групай рабочых і інжынераў МАЗа. Былы гонар краіны сёння ў жаласным стане. Усім зразумела, што трэба рабіць, але спецыялістаў ніхто не хоча чуць. Міністэрства прамысловасці хвалюецца толькі аб планавых лічбах і гоніць выпуск прадукцыі, якую немагчыма прадаць. З 90-х гадоў мінулага стагоддзя мы добра памятаем, да чаго прыводзіць такое кіраванне эканомікай: да дэфіцыту прадуктаў, нізкіх заробкаў — да краху.

Заводы павінны перастаць вырабляць прадукцыю для птушачкі па замове чыноўніка. Трэба даць свабоду дырэктарам прадпрыемстваў, вызваліць ад дыктату бюракратаў.

Наш падыход — рэформа вытворчасці, арыентацыя на рынак, свабода для ініцыятывы. Мы распрацуем антыкрызісны план для кожнага праблемнага завода і пад гэтыя планы прыцягнем інвестыцыі. Запросім новыя каманды ў кіраванне з новымі ідэямі і метадамі працы», - заявіла Караткевіч.

Кандыдат у прэзідэнты звярнулася да людзей з заводаў-банкрутаў:

«Не бойцеся. Мы забяспечым перанавучанне і перападрыхтоўку, дамо льготныя крэдыты тым, хто захоча пачаць сваю справу, і на працягу шасці месяцаў пасля скарачэння будзем выплачваць 75% заробку. Прыватны сектар будзе развівацца і ствараць новыя працоўныя месцы. Нікога не выкінуць на вуліцу, як адбываецца сёння».

«Гэтага патрабуе першы артыкул нашай Канстытуцыі. Там сказана: Беларусь — сацыяльная дзяржава. Толькі нас давялі да такога стану, што сёння захварэць, страціць працу — самае страшнае, бо калі не ты сам, то ніхто пра цябе не паклапоціцца. Сацыяльная абарона зведзена да мінімуму. Засталася на ўзроўні слоў, дэкларацый і ў рэпартажах БТ. Мы вернем яе ў рэальнае жыццё», — заявіла Караткевіч.

Апытанка

Каментары82

Цяпер чытаюць

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай6

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Усе навіны →
Усе навіны

Гамяльчук закруціў у слоікі скрадзеныя грошы і закапаў іх2

Польская авіякампанія LOT патлумачыла залёт свайго самалёта ў Беларусь11

У Расіі верталёт з прапагандыстамі і членам ЦВК жорстка сеў проста на аўтадарогу ВІДЭА3

З Польшчы выслалі беларуса, які п’яным кіраваў гарадскім аўтобусам5

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца10

У Кіеве адбылася перастрэлка паміж СБУ і вайскоўцамі ГУР. Ёсць параненыя17

У мінскім спальным раёне нанеслі на асфальт такую разметку, каб яе было немагчыма не заўважыць2

Маці знайшла ў сына і выкінула чужы вэйп. За гэта хлопчыка абстралялі з пнеўматыкі3

Прэзідэнт Літвы ішоў з крамы і захапіўся выступам беларускага вулічнага музыканта30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай6

Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць