Алексіевіч перадала ўкраінскай лётчыцы Саўчанка кнігі і ліст падтрымкі ФОТЫ

2 снежня ў пасольстве Украіны ў Мінску нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч перадала свае кнігі і ліст падтрымкі ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якую цяпер судзяць у Расіі.

Алексіевіч назвала Надзею ўкраінскай Жаннай Д'Арк і выказала спадзеў на яе хуткае вызваленне. Сп-ня Святлана зазначыла, што прачытала кнігу Саўчанка, якую тая напісала ў вязніцы.
Народнага дэпутата Украіны, былога вайскоўца Узброеных сіл Надзею Саўчанка ў Расіі абвінавачваюць у забойстве двух супрацоўнікаў расійскага тэлебачання, якія ўлетку 2014 г. знаходзіліся пад Луганскам. Саўчанка абвінавачванні адкідае.
У кожным разе, Расія не мела права вывозіць палонную Саўчанка з тэрыторыі Украіны.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары