Мемарыяльны знак беларусам, якія загінулі за Украіну, адкрыты ў Кіеве
На адкрыцці памятнага знака на вуліцы Беларускай, 22 у Кіеве было больш сотні чалавек, у тым ліку ганаровая варта і вайсковы аркестр.

Афіцыйная цырымонія пачалася з выканання гімна «Магутны Божа». У ёй узялі ўдзел валанцёры, пабрацімы беларусаў, што загінулі на Майдане і на Данбасе, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў «Правы сектар» і УНА-УНСО, а таксама жыхары Кіева.
Камандзір тактычнай групы «Беларусь», якая ваюе на Данбасе, Ігар падзякаваў украінскаму народу і валанцёрам за тое, што адзначылі такім чынам памяць Алеся Чаркашына, ягонага пабраціма Віталя Целяжэнкі і Міхася Жызьнеўскага:
На помніку змешчаныя прозьвішчы загінулых беларусаў — Міхаіла Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане ад кулі снайпера, а таксама Алеся Чаркашына і Віталя Целяжэнкі, якія ваявалі ў складзе тактычнай групы «Беларусь» і загінулі ў Данецкай вобласці ў жніўні 2015 года.
Помнік выкананы ў колерах нацыянальнага сцяга Беларусі, шчыт упрыгожвае герб «Пагоня». Аўтар помніка Глеб Гржабоўскі сам страціў сына падчас баёў у Данецкім аэрапорце.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары