Раніцай 10 жніўня памёр беларускі кампазытар, зьбіральнік беларускага фальклёру, настаўнік Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі.

Алесь Уладзіміравіч нарадзіўся ў Лагойску ў 1949 годзе. Скончыў музычны ўнівэрсітэт імя Гнесіных у Маскве, а пасьля — Беларускую Акадэмію музыкі ў клясе знакамітага кампазытара Яўгена Глебава.
У 1973 годзе быў сузаснавальнікам аддзяленьня Народна-харавыя сьпевы ў Менскім музычным коледжы імя М.І.Глінкі. Доўгі час працаваў з музычнымі калектывамі «Харошкі» і «Купалінка». З 1985 года — сябра Саюзу кампазытараў Беларусі.
Рашчынскі выдаваў зборнікі беларускіх песень за ўласныя грошы і выступаў у падтрымку беларускай мовы.
Развітаньне з Алесем Уладзіміравічам пройдзе 11 жніўня па адрасе Альшэўскага, 12.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары