На правах рэкламы

5 лістапада — экскурсія «Скарбы Шчучынскай зямлі»

5 лістапада (субота). Мінск - Белагруда - Тарнова - Васілішкі - Старыя Васілішкі - Галавічполле - Мінск.

Кампанія «Інтэркомтур» запрашае вас далучыцца да падарожжа ў гродзенскім кірунку.

Цана экскурсіі: 40 рублёў

Пастаянным кліентам, студэнтам, пенсіянерам і дзецям да 12 год - зніжка 5 рублёў!

Лідская і Шчучынская зямля - сапраўдная скарбніца выбітных помнікаў і талентаў, вы зможаце цалкам упэўніцца ў гэтым падчас нашай экскурсіі.

Першы прыпынак адбудзецца ў вёсцы Белагруда, дзе захаваўся прыгожы неагатычны касцёл святога Міхаіла Арханёла.

Далей мы едзем у Тарнова, тутэйшы нядаўна адрэстаўраваны дом, збудаваны ў стылі неарэнесанс, раней быў сядзібай Маўросаў, а сёння таксама з’яўляецца жылым.

Акрамя сядзібы, захаваліся некаторыя гаспадарчыя пабудовы — млын, стайні, лядоўня і іншыя будынкі.

Наступны пункт - гэта Васілішкі — маленькая, прыгожая вёска ў Шчучынскім раёне.

Тут знаходзіцца адметны касцёл св. Яна Хрысціцеля, збудаваны ў стылі віленскага барока. Касцёл быў узведзены ў другой палове XVIII стагоддзя.

У суседніх Старых Васілішках знаходзіцца касцёл святых Пятра і Паўла.

Яго будавалі ў 1898-1903 гг. у стылі неаготыкі. Касцёл мае сваю ўнікальную асаблівасць — гэта штучныя пячоры, створаныя ў левым нефе храма.

Таксама Старыя Васілішкі славяцца тым, што тут знаходзіцца радзіма вядомага польскага музыкі Чэслава Немэна.

Апошні пункт нашай экскурсіі - вёска Галавічполле. Тут знаходзяцца два аб’екты, што могуць зацікавіць нас.

Першы — тыповая шляхецкая драўляная сядзіба, сёння выкарыстоўваецца як каталіцкая капліца. Другі — мураваная сядзіба «Лебедзеўка Іванаўская», збудаваная ў прыгожым спалучэнні мадэрна і неаготыкі ў 1909 годзе.

Сёння тут месціцца дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў, таму аглядзець помнік можна толькі з пэўнай адлегласці, што, аднак, не змяншае вонкавую прыгажосць сядзібы.

Цікаўцеся роднай гісторыяй і далучайцеся да экскурсій кампаніі Інтэркомтур!

Анлайн-браніраванне тут.

Каляндар экскурсій.

Запіс і падрабязнасці па тэлефонах: (29)7652545, (29)6506102, (17)2223321 (Дзяніс).

ТАА «БелЮніІнтэрКам». УНП 19052271

Каментары

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні9

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства10

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу2

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць