З Масквы. Блог Алеся Чайчыца3838

Меркаванне з Масквы: «Крэмль рана радуецца перамозе Трампа»

Насуперак эмацыйным параўнаньням з Лукашэнкам і нават Гітлерам, Трамп ня мае магчымасьці зрабіцца дыктатарам.

Канечне ж, самае прыемнае ад перамогі Трампа — гэта назіраць за шокам амэрыканскіх левых «лібэралаў». Элітарная і намэнклятурная лявацкая ідэалёгія атрымала пераканаўчы адказ ад простых выбарцаў. Гэта важны ўрок, зь якога, будзем спадзявацца, усе зробяць слушныя высновы.

Пасьля выбараў усе прадказвалі крызіс у рэспубліканцаў — але ў выніку крызіс будзе і на левым флянгу таксама. Амэрыканская палітычная сыстэма стаіць перад шэрагам выклікаў, і яна будзе да іх адаптоўвацца.

Насуперак эмацыйным параўнаньням з Лукашэнкам і нават Гітлерам, Трамп ня мае магчымасьці зрабіцца дыктатарам.

І Беларусь у 1994 г., і Нямеччына ў 1932 г. былі бедныя краіны на экзыстэнцыйных ростанях, бяз замацаванай дэмакратычнай палітычнай сыстэмы. Амэрыка 2016 г. такой краінай не зьяўляецца.

Плюсам Гілары Клінтан была пэўная прадказальнасьць: яна была да мозгу касьцей чалавекам з істэблішмэнту, былая First Lady і былая дзяржаўная сакратарка і сэнатарка ад штату Нью-Ёрк. Гэта быў бы правераны і зразумелы варыянт а-ля «стары конь».

Але перамога Трампа — гэта на чыста сымбалічным узроўні ёсьць перамога над пэўнымі ледзь не фэўдальнымі трэндамі ў тамтэйшай палітыцы, якія для міжнароднай супольнасьці дасылалі нядобрыя сыгналы і служылі нядобрым прыкладам.

У канцы мінулага стагодзьдзя ўжо здаралася так, калі прэзыдэнтам рабіўся сын ранейшага прэзыдэнта: Джордж Буш-малодшы пасьля Джорджа Буша-старэйшага. Цяпер Амэрыка была ў кроку ад таго, каб прэзыдэнтам зрабілася жонка ранейшага прэзыдэнта Біла Клінтана. Для гіганцкай трохсотмільённай краіны, якая дагэтуль застаецца ўзорам і надзеяй для многіх людзей у сьвеце, гэта непрыстойна.

Варта таксама адзначыць, што расейская палітычная люмпэн-грамадзкасьць рана радуецца і дарэмна думае, што Трамп — агент Крамля і што на выбарах перамог Пуцін.

Трамп — апартуніст, які нават на працягу ўласнай перадвыбарчай кампаніі некалькі разоў мяняў сваю пазыцыю па цэлым шэрагу пытаньняў.

Толькі што наступіў той момант, калі Дональд Трамп, абраны прэзыдэнтам ЗША, стаў галаўнейшым за Ўладзіміра Пуціна, лідара беднай пэрыфэрыйнай краіны. Пуцін і ягоная падтрымка перасталі быць патрэбныя Трампу. Нават калі заўтра расейскія спэцслужбы праз якісь Wikileaks апублікуюць якіясь абяцаныя сэкс-відэа з Трампам або якісь іншы кампрамат — Трампу ад гэтага ўжо нічога асаблівага ня будзе.

Нават наадварот.

Прэзыдэнт Трамп — ня частка старога палітычнага істэблішмэнту. Але яму з гэтым істэблішмэнтам цяпер давядзецца супрацоўнічаць і шукаць узаемапаразуменьня.

І пуцінскі рэжым можа аказацца вельмі лёгкай разьменнай манэтай у гэтым торгу, узамен на падтрымку па ўнутрыамэрыканскіх пытаньнях.

У астатнім — пажывём і пабачым. Неба на зямлю не звалілася, амэрыканскія інстытуты і сыстэма стрымак і супрацьвагаў нікуды не падзеліся. Гэта дэмакратыя, тут на выбарах бываюць і непрадказальныя вынікі.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ23

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Нейрасеткі вынайшлі салідарнасць: яны сабатуюць знішчэнне іншых нейрасетак, называючы гэта забойствам7

Ва Украіне ствараюць уласны аналаг Starlink3

У авіякатастрофе бамбардзіроўшчыка Ту-95МС у Расіі загінулі два падпалкоўнікі і два маёры8

Емен абвясціў маштабную вайну хусітам: 100‑тысячная армія пры падтрымцы Саудаўскай Аравіі паспрабуе вярнуць кантроль над Чырвоным морам1

«Герой Данбаса» забіў і расчляніў сяброўку і яе 19‑гадовую дачку12

Калеснікава: Вайна, якую пачала Расія, не проста супраць Украіны. Гэта вайна супраць еўрапейскіх каштоўнасцяў25

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

«Далоў цара!»: на мітынгу КПРФ у Маскве затрымалі больш за 60 чалавек12

Бойфрэнд з каталога — у Кітаі набірае папулярнасць новая паслуга3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ23

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць