Усяго патроху2323

«Сірожа пайшоў у спартзалу і не вярнуўся» — таямніца знікнення «Сашы і Сірожы» ВІДЭА 

Памятаеце культавы праект «Саша і Сірожа»? Днямі з'явілася відэа, дзе Саша тлумачыць, што здарылася з творчым дуэтам. Атрымалася даволі пацешна:

Вымаўленне аўтара захаванае:

«Аднажды з Сірожам летам мы пайшлі ў паход. Дзела была ў аўгусце. Мы ішлі па полю, была харошая такая пагода, пціцы пелі, усё там стрыкатала. І вдруг налецела туча. І вы знаеце, мы не паслушаліся, што нам гаварылі на ўроке геаграфіі, што нада пратацца, кагда граза, у кусты. Мы рашылі спратацца пад дубам, таму шта сваёй мошч'ю ён нам паказаўся надзёжным.

Мы разбілі там палатку. Тут в этат мамент туча саўсем налецела, і прам з яе свінцовага згустка как дала ў тры дугі. Две дугі туды-сюды, а адна прама па дубу, па палатке. Вакруг трыццаць метраў усё іскрылася і дым ішоў. Так трэснула харашо, чэрвякоў адбросіла аж. Мы дзе-та пару часоў адхадзілі, а можа і большэ.

На следушчый дзень начыліся ўсякія фізічэскія свойства ў нас. І Сірожа пайшоў у спартзал і не вярнуўся. А я сначала мог курыц токам біць, па двару бегаў, а патом начаў замячаць, што магу воду зараджаць, магу масажы дзелаць некантактныя. Многа магу, я сам да канца не поняў. Такі падарак фізічэскі мне далі».

«Саша і Сірожа» — творчы дуэт мастака Аляксея Хацкевіча і музыканта Сяргея Міхалка. Вобразам паслужылі аднайменныя вяскоўцы, з якімі Аляксей пазнаёміўся, будучы вучнем мастацкай школы. Перадача праіснавала 3 гады, пасля чаго эфір быў прыпынены ў сувязі з нізкім рэйтынгам.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Кіеў — Масква — Вашынгтон пройдуць у пачатку лістапада5

Памёр бізнэсмен Лучанскі, якога часопіс Time у 1990‑х назваў «самым небяспечным нязлоўленым злачынцам у свеце»1

Славутага беларускага псіхолага абвінавацілі ў харасменце. Праз гэта цяпер могуць быць праблемы не толькі ў яго43

У Мінску з'явіліся кантэйнеры для непатрэбнага адзення і абутку. Дзе яны стаяць

Жыгар: Лабісты Лукашэнкі неўзабаве выступяць з адкрытым лістом за «далучэнне ЕС да гуманітарнага трэку»120

«Ну што, піндос, наваяваўся? Зараз мы табе пакажам». Як здзекваліся ў расійскім палоне з амерыканца Хабарда, якога выпусціў Пуцін6

Сэрвіс Airbnb забараніў патрабаваць ад гасцей прыбіраць апартаменты і мыць посуд3

У ЗША ўжо плыве першы танкер з расійскім дызелем13

Украіна атакавала Гарадзец у Ніжагародскай вобласці. Там размешчаны дата-цэнтр Федэральнай падатковай службы Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім14

«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць