На правах рэкламы

Ці лёгка ажыццявіць амерыканскую мару?

Штогод многія беларусы ў спадзяваннях на цуд купляюць разнастайныя латарэйныя білеты. Некаторыя нават выдаткоўваюць на гэтыя мэты досыць істотную частку свайго заробку. Але імавернасць атрымаць у выніку доўгачаканую кватэру або машыну - гэта проста смешны мізер у параўнанні з тым, якім чынам можа змяніць жыццё ў лепшы бок выйгрыш у іміграцыйнай латарэі з наступным атрыманнем «грын карты».

Славутая «грынка» з’яўляецца ідэнтыфікацыйным дакументам, які пацвярджае статус пастаяннага рэзідэнта Злучаных Штатаў і дае падставы легальна знаходзіцца ў краіне вялікіх магчымасцяў, працаваць там, вандраваць, адкрываць уласны бізнэс, набываць маёмасць і г.д.

Шанцы выйграць «грын карту» адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёна і колькасці пададзеных заявак. Сусветная абагульненая статыстыка імавернасці выйгрышу звычайна вагаецца ў межах 0,25—0,35 %. Для беларусаў гэтая лічба — больш пазітыўная і вышэйшая амаль у два разы. Чаму? Па-першае, з-за адносна невялікай сумарнай колькасці пададзеных заявак ад прадстаўнікоў краіны. Па-другое, таму што цэлы шэраг гэтых заявак анулюецца ў працэсе разгляду з-за недакладных дадзеных, уведзеных пры рэгістрацыі.

У жаданні крыху зэканоміць, многія беларусы вырашаюць паспрабаваць шчасця самастойна, але ў гэтым выпадку іх могуць падпільноўваць непрыемныя неспадзяванкі, што прыводзяць да дыскваліфікацыі — напрыклад, калі хтосьці з-за элементарнай няўважлівасці забываецца ўзгадаць у анкеце дзіця ад папярэдняга шлюбу, дадае старыя фотаздымкі, робіць памылкі ў прозвішчах бацькоў і г.д. Або досыць часта бывае сітуацыя, калі чалавек аднойчы перадаў свае анкетныя дадзеныя нядобрасумленнай кампаніі-пасярэдніку, якая выкарыстоўвае іх шмат гадоў запар, нават не пытаючыся пра магчымыя змены ў жыцці заяўніка. Калі ж пазней такі чалавек вырашае самастойна запоўніць фармуляр анлайн, ён фактычна выконвае сізіфаву працу, бо дасланая некалькі разоў у межах аднаго года заяўка прызнаецца несапраўднай.

Больш за тое, галоўныя цяжкасці пачынаюцца менавіта пасля выйгрышу, бо, на жаль, далёка не ўсе тыя асобы, якія выйгралі ў іміграцыйнай латарэі, аўтаматычна здольныя паспяхова перакрочыць амерыканскую мяжу і рушыць насустрач здзяйсненню сваіх мар.

Нягледзячы на тое, што фармуляр заяўкі выглядае досыць проста і можа быць запоўнены нават асобай, якая не валодае англійскай мовай, шанцы на выйгрыш значна падвышаюцца, калі даверыць гэтую справу прафесіяналам.

На сённяшні дзень адзінай арганізацыяй, якая мае афіцыйнае права адстойць інтарэсы кліентаў не толькі ў амерыканскай амбасадзе, але і пасля — непасрэдна ў Злучаных Штатах, з’яўляецца Амерыканскі прававы цэнтр, офіс якога працуе ў Мінску з бягучага года.

З ліку аналагічных паслуг на беларускім рынку прапанова Амерыканскага прававога цэнтра, бадай, найбольш дэмакратычная — усяго за 60 рублёў вам дапамагаюць правільна запоўніць фармуляр анкеты на ўдзел у латарэі, і ў выпадку выйгрышу далейшая падрыхтоўка да таго, каб стаць паўнавартасным пастаянным рэзідэнтам ЗША, ажыццяўляецца абсалютна бясплатна. Проста параўнайце гэта з коштамі канкурэнтаў, якія пасля паведамлення аб выйгрышы незаконна ўтрымліваюць ваш шчаслівы кейс-нумар, неабходны для атрымання іміграцыйнай візы і патрабуюць у сярэднім 400—800 даляраў з кожнага ўдзельніка!

Яшчэ адно пытанне, якое часта непакоіць патэнцыйных удзельнікаў латарэі, — гэта рызыка страты беларускага грамадзянства. Варта падкрэсліць, што наяўнасць «грын карты» зусім не тоесная амерыканскаму грамадзянству і аніяк не можа пазбавіць вас беларускага грамадзянства. Знаходзячыся ў статусе пастаяннага рэзідэнта, вы можаце свабодна пакідаць тэрыторыю ЗША і вяртацца ў родны кут або, як гэта практыкуюць шматлікія суайчыннікі, — жыць на два дамы. Апроч таго, для наведвання Канады, Мексікі і мноства краін Карыбскага басейна віза вам больш не спатрэбіцца: «грынкі» будзе дастаткова.

Наогул, іміграцыйная латарэя — гэта не казіно і не «руская рулетка», таму прайграць тут немагчыма. А вось выйграць — цалкам імаверна.

Больш за тое, існуе вялікая колькасць прыкладаў таго, як пасля атрымання «грын карты» імігранты з Беларусі кардынальным чынам палепшылі сваё жыццё. Бо славутая «амерыканская мара», якая грунтуецца на магчымасці жыць у свабоднай краіне, максімальна рэалізаваць свае здольнасці і адносна хутка дасягнуць дабрабыту, у сапраўднасці дасяжная не толькі для тых, хто нарадзіўся ў Злучаных Штатах.

Так што замест таго, каб займацца марнаваннем часу, седзячы дома на канапе ў чаканні «залацістага, светлага дня», лепш зрабіць хаця б маленькі крок насустрач гэтаму дню і ўзяць удзел у латарэі. Бо, як казаў адзін з вядомых персанажаў культавага рамана Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі», што спрабаваў пераадолець сістэму: «Прынамсі, я паспрабаваў!..»

ІП Зянковіч Ю.
УНП 690159647

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў8

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтулькі ўсяго цікавага даведаешся са сшыткаў»: малады настаўнік хіміі стаў папулярным у тыктоку6

Новы трэнд тыктока: праціраць твар бананавай скуркай. Гэта сапраўды працуе?13

«Нічога не здарыцца з маімі дзецьмі, калі яны не прачытаюць Барто, Маршака, Чукоўскага». Гутарка са стваральніцай блогу «Кніжныя размовы»9

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне на месцы знесенага гістарычнага будынка адкрылі даражэнны буцік-гатэль10

З закрытых пратаколаў стала вядома, як Беларусь і Расія дзялілі калійны рынак

Расія ўдарыла ракетай па Крывым Рогу, ужо 14 загінулых12

«Мяне вельмі моцна непакоіць, чыё яно». Гісторыя беларуса, якому ў Польшчы перасадзілі новае сэрца4

Ад БНФ да ГРУ. Хто такая Наталля Судлянкова, якой чэхі загадалі пакінуць краіну56

Журналіст пацвердзіў, што пашпарт прыкрыцця мужа Сямашкі дагэтуль сапраўдны. І ўзяў яго пад кантроль на сайце МУС16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў8

Пракурорскі начальнік абурыўся неабгрунтаванымі затрыманнямі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць