Усяго патроху101101

Нідэрланды знікнуць, Каўказ аддзеліцца ад Расіі, а ў Беларусі нічога не зменіцца: што будзе з Зямлёй, калі ўсе ледавікі растаюць?

Амерыканскі часопіс National Geographic прадэманстраваў, што будзе з Зямлёй, калі ўсе ледавікі на планеце растануць і ўзровень сусветнага акіяна падымецца на 65 метраў. Калі гэта здарыцца — наступствы для планеты будуць катастрафічнымі. Але беларусам можна не хвалявацца: нават калі ўсе ледавікі растануць, у Беларусі амаль нічога не зменіцца, толькі мора стане бліжэй да нас. А вось іншыя краіны, у тым ліку ўсе нашы суседзі, могуць згубіць вялікую частку сваіх тэрыторый.

Паўночная Амерыка

Самыя негатыўныя наступствы раставання ледавікоў напаткаюць атлантычнае ўзбярэжжа ЗША. Гэта адносна невялікая тэрыторыя, але яна мае вялікае значэнне для краіны, бо ўсходнія штаты з’яўляюцца прамысловым і фінансавым сэрцам ЗША і маюць самую высокую шчыльнасць насельніцтва. Цалкам знікне Фларыда. А вось іншаму важнаму штату можна не хвалявацца — Каліфорнія застанецца цэлай.

Іншыя краіны таксама будуць пакутаваць ад падвышэння ўзроўню вады. Куба замест выспы стане архіпелагам, а пярэсмык, які злучае Паўднёвую Амерыку з Паўночнай, разарвецца.

Паўднёвая Амерыка

Істотна зменіцца берагавая лінія Паўднёвай Амерыкі. Рэкі Амазонка і Парагвай спыняць сваё існаванне — іх басейны ператворацца ў велізарныя залівы. З вялікіх гарадоў могуць цалкам знікнуць Буэнас-Айрэс і Мантэвідэа, а вось для іншых густанаселеных тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі (Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра) наступствы будуць не такімі катастрафічнымі.

Афрыка

На першы погляд, тэрыторыя Афрыкі істотна не зменіцца. Але пад вялікай пагрозай знаходзяцца невялікія тэрыторыі з самай вялікай шчыльнасцю насельніцтва. Мора затопіць дэльту ракі Ніл (маленькі кавалак Егіпта, дзе пражывае каля 40 мільёнаў чалавек), агламерацыю Лагос у Нігерыі (дзе жыве больш за 20 мільёнаў чалавек). Цалкам могуць знікнуць Сенегал і Тога.

Еўропа

Як мы напісалі вышэй, з Беларуссю нічога не здарыцца. Як Балтыйскае, так і Чорнае мора стануць бліжэй да Беларусі. Асабліва пашанцуе гарадзенцам, якія будуць жыць за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад мора. А вось іншым краінам не пазайздросціш.

Цалкам знікнуць Нідэрланды. Ад Даніі і Эстоніі застануцца толькі невялікія выспы. Мора затопіць захад Францыі, усход Англіі і поўнач Германіі. Польшчы пашанцуе крыху больш, але і яна страціць частку тэрыторый. Траціну тэрыторый страцяць Літва і Латвія. Ва Украіне Крым канчаткова стане востравам, Мікалаеўская, Херсонская і Адэская вобласці амаль цалкам знікнуць.

Але самыя цікавыя метамарфозы могуць адбыцца на ўсходзе Еўропы. Каспій атрымае выхад да акіяна і такім чынам стане сапраўдным морам, а Самара і Казань могуць стаць партовымі гарадамі. Каўказ будзе аддзелены ад Расіі пралівам. А вось Аральскае мора зноў запоўніцца вадой.

Азія

Пад вадой можа апынуцца ўся Паўночная Сібір. Хаця гэта і маланаселеныя тэрыторыі, але яны маюць вялікае значэнне для Расіі.

А вось у іншых рэгіёнах сітуацыя яшчэ горшая. Мора знішчыць кітайскія раўніны, дзе жыве больш за 600 мільёнаў чалавек, а таксама цалкам затопіць Бангладэш з насельніцтвам 160 мільёнаў чалавек.

Аўстралія

На гэтым кантыненце з’явіцца новае вялікае возера, а ад затаплення будуць пакутаваць амаль усе жыхары: большая частка гарадоў Аўстраліі знаходзіцца менавіта на ўзбярэжжы. Хаця цалкам буйныя гарады Аўстраліі (Сіднэй, Мельбурн, Перт, Брысбен) не знікнуць.

Антарктыда

Як кантынент Антарктыда фактычна перастане існаваць і ператворыцца ў вялікі архіпелаг.

Каментары101

Цяпер чытаюць

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?1

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

«Глыток свежага паветра». Праграміст выехаў з Польшчы ў Люксембург — як жывецца ў самай багатай краіне ЕС10

Севярынец: Тая лінія, якую вядзе Бабарыка — гэта не маё. А з Калеснікавай можа вырасці класны беларускі палітык49

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь36

Беларуска Дар’я Далідовіч выступіць у Кубку свету па біятлоне ў якасці бежанкі1

Наведвальнікі выставы абгрызлі зефірны торт-экспанат. Белдзяржхарчпрам папрасіў так не рабіць8

На пятніцу абвешчаны найвышэйшы ўзровень небяспекі1

Пад Мінскам на дарозе паклалі «берлінскія падушкі»

У Францыі знойдзены мёртвым 38‑гадовы расійскі журналіст, які збег туды2

Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка развялася пасля 23 гадоў шлюбу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?1

Снегапад не спыняецца, заторы на дарогах, праблемы з транспартам. Што зараз адбываецца ў Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць