Здарэнні2424

На востраве Мадэйра патанула жонка банкіра Віктара Бабарыкі

На партугальскім востраве Мадэйра пры занятках дайвінгам загінула Марына Бабарыка — жонка старшыні праўлення «Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыкі. Як стала вядома «НН», яна апынулася занадта блізка ад лодкі, што прывяло да трагедыі.

Міністэрства замежных спраў Беларусі запэўніла, што амбасада ў Іспаніі ажыццяўляе патрэбныя консульскія працэдуры.

Вядома, што дайвінг — даўняе захапленне сям’і Бабарыкаў. Банкір пачаў займацца дайвінгам ад 1999 года, на яго рахунку больш за 700 пагружэнняў. Пасля захапілася і яго жонка Марына.

«У нас заўсёды выходзіла так, што захапленне аднаго члена сям'і перадавалася астатнім. Такая ж гісторыя з дайвінгам. Я шмат распавядаў, як гэта выдатна і цікава, і мы ўсе пайшлі на курсы дайвераў. Але дайверамі засталіся я і жонка. Дачцэ ён зусім не спадабаўся. Яна абмежавалася адной або двума паездкамі, плюнула на гэтую гісторыю і сказала, што гэта не яе. Сын вельмі добра нырае, але не вельмі часта. Ён не моцна захоплены дайвер. Не ведаю чаму. Хоць ён з задавальненнем, калі ёсць магчымасць, ездзіць з намі», — распавядаў Бабарыка ў інтэрв’ю tut.by тры месяцы таму.

Бабарыка адзначаў, што нават плаваў, трымаючыся за плаўнік акулы. Але да пагружэнняў ён заўсёды ставіцца адказна, экстрэмалам сябе не лічыць.

«Каля 90% маіх апусканняў - сафары. Што такое сафары ў дайвінгу? Гэта калі вы прыязджаеце, сядаеце на караблік, ён сыходзіць у адкрытае мора і мінімум тыдзень, а лепш крыху больш вы там. У выніку ты практычна апынаешся ў гатэлі, дзе «ўсё ўключана». Уключаны нумар, ежа, дайвінг», - расказваў банкір.

Віктар Бабарыка ўзначальвае «Белгазпромбанк» ад 2000 года.

У 2014 годзе «Наша Ніва» называла Бабарыку «Мецэнатам года» за грандыёзную выставу «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі», якую ад сакавіка да ліпеня прымаў Мастацкі музей. Выставу дапамагаў арганізаваць «Белгазпромбанк».

Увогуле, Бабарыка вядомы сваёй цікавасцю да культуры. У калекцыі банка больш за 100 карцін, акрамя таго, Бабарыка дапамагаў тэатральнаму праекту «Тэарт», дабрачынным фондам.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Усе навіны →
Усе навіны

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць