Улада2727

Пісьменнік, вайсковец, удавец: пяць фактаў пра новага міністра інфармацыі Алеся Карлюкевіча

Аляксандр Лукашэнка зняў Лілію Ананіч з пасады міністра інфармацыі. Цяпер гэтае ведамства ўзначаліць 53-гадовы беларускамоўны пісьменнік Алесь Карлюкевіч. «Наша Ніва» сабрала цікавыя факты пра чыноўніка.

Бацька працаваў у калгасе, мама — настаўніцай

Алесь Карлюкевіч нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Зацітава Слабада Пухавіцкага раёна. На той момант у вёсцы жыло каля 500 чалавек. Бацька — Мікола Карлюкевіч — працаваў у родным калгасе рабочым. Мама (дзявочае прозвішча Ладуцька) была настаўніцай малодшых класаў. У адным з інтэрв’ю Алесь казаў, што чытаць яго навучыў бацька. Хлопчык з захапленнем чытаў вершы беларускіх паэтаў — Панчанкі, Пысіна, Баравіковай. Выпісваў часопіс «Маладосць».

У пачатковую школу Карлюкевіч хадзіў у роднай вёсцы, а вось у сярэднюю ўжо ў Пухавічах, хадзіў пешшу. «У пачатковай школе ўсе прадметы былі любімымі. У 4-5 класах — матэматыка. Вяла Ганна Барысаўна Вальфсон. Але неяк матэматыка пасля адышла на задні план. Перамаглі ўрокі беларускай літаратуры, якія цёпла, з душой выкладаў Рыгор Аляксандравіч Гардзей, і гісторыі», — згадваў Карлюкевіч.

«Канькі, самаробныя клюшкі, «каза» з металічнага дроту, санкі, лыжы, валейбол, футбол — усё гэта вабіла і прыцягвала. Побач — лясы. Грыбныя паходы заварожвалі…», — так ён апісвае свае дзіцячыя забавы.

Пры ім знікла «Чырвоная змена»

Пасля школы Карлюкевіч паехаў вучыцца ў Львоў, на факультэт журналістыкі вайскова-палітычнага вучылішча. Потым на доўгі час звязаў свой лёс менавіта з войскам. Служыў на журналісцкіх пасадах у шматтыражках, у газеце «Во славу Родіны». У савецкі час пажыў у Туркменістане. Мае вайсковае званне — падпалкоўнік. Са службай развітаўся толькі ў 1995 годзе, калі перайшоў на працу ў «Звязду».

Адметна, што свае першыя публікацыі Алесь Карлюкевіч рабіў у газеце «Чырвоная змена». У 1998-м ён узначаліў выданне. «Чырвоная змена» — гэта моладзевае беларускамоўнае выданне, з якога пачыналі многія вядомыя аўтары. Яно заўсёды заставалася крыху больш свабодным за многія іншыя дзяржаўныя газеты. Адметна, што «Чырвоная змена» спыніла сваё існаванне (не ўлічваем існаванне ўкладыша ўнутры «Звязды») менавіта пры Карлюкевічу.

Працаваў у «СБ», сябра чаргінцоўскага Саюза пісьменнікаў

Ад 2002 да 2006 года Алесь Карлюкевіч працаваў журналістам у газеце «Советская Белоруссія». У 2003 годзе пасля смерці Васіля Быкава артыкул у выданні Адміністрацыі прэзідэнта пісаў менавіта Карлюкевіч. Было там шмат неадназначных момантаў. Кажуць, што некаторыя класікі беларускай літаратуры пасля гэтага адмаўляліся стасавацца з Карлюкевічам.

У 2006-м ён узначаліў холдынг «Літаратура і мастацтва». Адбылося гэта ўжо пасля таго, як з выданняў «пасыходзілі» многіх пісьменнікаў, пазіцыя якіх не супадала з дзяржаўнай. Калі адбыўся раскол у Саюзе пісьменнікаў, то Карлюкевіч падтрымаў чаргінцоўскі.

Творчасць Алеся Карлюкевіча заўсёды была беларускамоўнай. Першая кніга была выдадзеная ў 1994 і называлася «Вяртанне… да Беларусі». Шмат пісаў краязнаўчага пра Пухавіцкі раён. Апошнім часам Карлюкевіч піша і мастацкую літаратуру.

«Чарговая гісторыя, якую вы прачытаеце ў новай кнізе, пра тое, як калабок Шубуршун са сваёй сяброўкай пяцікласніцай Веранікай падарожнічаеце па хвалях Свіслачы да роднай рэчкі Балачанка», — так ахарактаразаваў адну з сваіх апошніх кніг сам аўтар.

Дачка ў Маскве, жонка памерла

Вераніка Карлюкевіч.

«Часам гадамі жыў у атмасферы, калі з беларусаў побач былі толькі жонка Святлана і дачка Вераніка. І можа быць, — яшчэ на гадзіну-другую ў месяц два-тры выпадковых стрэчных з Беларусі. Але і ва Украіне, Туркменістане, іншых куточках свету я пісаў па-беларуску і думаў па-беларуску», — казаў Карлюкевіч.

Жонка новага міністра інфармацыі працавала начальнікам аддзелу кадраў Мінскага завода аўтаматычных ліній. Яна памерла ад раку. Былі праблемы са здароўем і ў самога Карлюкевіча.

Адзіная дачка Алеся Мікалаевіча Вераніка скончыла БДУ ў 2009 годзе. Ёй 31 год, яна спецыялізуецца на кітайскай мове. Выкладала ў БДУ, працавала спецыялістам па сувязях з грамадскасцю ў гасцініцы «Пекін». Цяпер Вераніка Карлюкевіч жыве ў Маскве, дзе працуе піяр-дырэктарам у кітайскай кампаніі «Карпарацыя ZTE — Сувязьтэхналогіі».

Атрымаў прэмію 28 тысяч даляраў

Ад 2011 года Алесь Карлюкевіч узначальваў газету «Звязда». Калектыў звыкаўся да новага рэдактара па-рознаму. Напрыклад, у гэты час з выдання быў звольнены журналіст Яўген Валошын.

Падчас рэдактарства ў «Звяздзе» Карлюкевіча нярэдка запрашалі госцем у перадачу «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь-1». Да абразаў апанентаў ці іншых гадстваў, Карлюкевіч ніколі не скатваўся. Ён наадварот спрабаваў пазбягаць вострых вуглоў і нязручных тэмаў.

У 2014 Карлюкевіч атрымаў прэмію «Зоркі Садружнасці» за дасягненні ў галіне навукі, адукацыі, гуманітарнай дзейнасці. Карлюкевіч разам з Алесем Бадаком дасталі прэмію за серыю кніг на рускай мове «Сугучча сэрцаў». У кожнай з кніг былі прадстаўленыя мастацкія творы адной з постсавецкіх краін. У выніку Бадак і Карлюкевіч падзялілі між сабой 56 тысяч даляраў.

Ад снежня мінулага года Алесь Карлюкевіч быў намеснікам міністра інфармацыі, цяпер ён узначаліць гэтае ведамства.

Каментары27

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА4

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі5

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць