Навука і тэхналогіі11

Як выглядае ізраільская беспілотная падводная лодка-робат ФОТА

Спецыялісты ізраільскага ўніверсітэта Бэн-Гурыён стварылі падводную лодка-робата HydroCamel II. Апарат можа рабіць цэлы шэраг рэчаў, на якія не здольныя канкурэнты.

Апарат HydroCamel II першапачаткова ствараўся з прыцэлам на яго выкарыстанне ў вайсковай галіне, у сувязі з чым колькасць вядомых тэхнічных дадзеных вельмі абмежаваная. Гэты 2,4-метровы апарат можа быць абсталяваны самым разнастайным начыннем, такім як гідралакацыйныя сістэмы, камеры розных тыпаў і маніпулятары для выканання рознай працы. Вядома, што праца робата арганізаваная з дапамогай нейронных сетак. 

Акрамя выкарыстання HydroCamel II у вайсковых мэтах, дапускаецца яго прымяненне ў сістэмах аховы і бяспекі акваторый партоў, нафтавых і газаздабыўных марскіх платформаў, для правядзення даследаванняў акіяна і экалагічнага маніторынгу. 

У цяперашні час распрацоўкай і выпускам робатаў HydroCamel II займаецца адмыслова арганізаваная для гэтага кампанія пад назвай BG Robotics. І, згодна з наяўнай інфармацыяй, «кошт робата HydroCamel II з'яўляецца канкурэнтаздольным у параўнанні з коштам іншых падводных апаратаў таго ж класа».

Каментары1

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць