Грамадства66

Для Мінкульту «Тутэйшыя» — праява шавінізму

Упраўленьне рэгістрацыі і клясыфікацыі кіна- і відэапрадукцыі пры Міністэрстве культуры адмовіла ў рэгістрацыі тэлеспэктаклю, пастаўленаму паводле трагікамэдыі Янкі Купалы.

Упраўленне рэгістрацыі і класіфікацыі кіна- і відэапрадукцыі пры Міністэрстве культуры адмовіла ў рэгістрацыі тэлеспектаклю «Тутэйшыя»,
знятага на замову тэлеканалу «Белсат».

Дакументы на рэгістрацыю фільму былі пададзеныя яшчэ ў ліпені. Некалькі месяцаў чыноўнікі адцягвалі рашэнне, спасылаючыся на фармальныя недакладнасці. Пры канцы верасня прыйшоў адказ. Адною з афіцыйных прычынаў адмовы стала нізкая якасць гуку.

«Кроме того, в данном фильме искажается смысл и художественная направленность произведения народного поэта Беларуси Я. Купалы, что создаёт у зрителя неверное представление о творчестве классика белорусской литературы, задевает его достоинство. В финальной части фильма имеет место проявление шовинизма и национальной исключительности, что недопустимо», — піша В. А. Курловіч, начальнік Упраўлення рэгістрацыі і класіфікацыі кінавідэапрадукцыі Дэпартаменту кінематаграфіі.

На думку тэлеканалу «Белсат», прычыны нерэгістрацыі значна глыбейшыя. Рэжысёры Валер Мазынскі і Дарыюш Шада‑Бажашкоўскі нагадваюць, што да апошняга часу вялікаю папулярнасцю карыстаўся спектакль «Тутэйшыя» ў пастаноўцы Пінігіна, але і яго знялі з рэпертуару Купалаўскага тэатру. А сама п'еса была пад забаронай увесь савецкі час.

Тэлеспектакль «Тутэйшыя», зняты Мазынскім і Бажашкоўскім, амаль дакладна ідзе за арыгінальным тэкстам Купалавай трагікамедыі. Сцвярджаць, што тэлеспектакль носіць шавіністычны характар, гэтак жа беспадстаўна, як і вінаваціць у шавінізме самога Купалу.

Дзяржаўная рэгістрацыя дазваляе распаўсюджваць кінапрадукцыю, зарганізоўваць паказы, як бясплатна, так на камерцыйнай аснове, а галоўнае – легальна.

Гэта ня першы незалежны фільм на беларускай мове, які забараняецца да паказу ў Беларусі. Раней той жа лёс напаткаў «Акупацыю» Андрэя Кудзіненкі, што не зашкодзіла фільму ўзяць прэстыжныя міжнародныя ўзнагароды. Той самы посьпех за мяжой мелі фільмы дакумэнталіста Хашчавацкага, паказаныя ў дзясятках краінах сьвету. Забараняліся і стужкі пра Васіля Быкава.

Рэд. Беларусь застаецца апошняй краінай Эўропы, дзе захоўваецца палітычная цэнзура ў сфэры культуры.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам15

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Чарнякевіч: Не чакайце трыумфальнага шэсця беларускай літаратуры па Еўропе4

Мінская кавярня запусціла незвычайную акцыю

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна22

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам15

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць