Усяго патроху

Ствалавыя геніталіі

З мужчынскіх яечак удалося вылучыць клеткі, зь якіх, без аніякіх генэтычных маніпуляцыяў, можна вырасьціць любы орган бяз рызыкі непрыняцьця іх дарослым арганізмам.

З мужчынскіх яечак удалося вылучыць клеткі, зь якіх, без аніякіх генэтычных маніпуляцыяў, можна вырасьціць любы орган бяз рызыкі непрыняцьця іх дарослым арганізмам.

Жанчынам не пашанцавала: клеткі, што знаходзяцца ў яечніках, патрэбнымі ўласьцівасьцямі не валодаюць.

З усімі посьпехамі біятэхналёгіі і тканкавай інжынэрыі ў стварэньні штучных органаў у бліжэйшы час мала хто сумняваецца. Але нягледзячы на вельмі пэрспэктыўную карціну, да гэтага часу ня вырашанае асноўнае пытаньне – крыніца жывых клетак. Аптымальны, з пункту гледзішча многіх спэцыялістаў, зародкавы матэрыял нельга выкарыстоўваць як з этычных меркаваньняў, так і праз пытаньні біялягічнай бясьпекі – бо ў любым разе гэта клеткі іншага арганізму.

Вядома, генэтычныя маніпуляцыі, што дазволілі адпаведныя генэтычныя маніпуляцыі, дазваляюць пераадолець усе бар’еры, але выкарыстаць атрыманы падобным чынам матэрыял небясьпечна. Часткова таму навукоўцы да гэтага часу працягваюць шукаць адэкватную «крыніцу маладосьці» у дарослым арганізьме.

Гэтым разам

аб’ектам нумар адзін сталі мужчынскія яечкі, у якіх знаходзяцца прымардыяльныя клеткі, што даюць пры дзяленьні спэрматазоіды.

Як высьветлілася, яны маюць уласьцівасьць плюрыпатэнтнасьці, то бок здольныя ператварацца ва ўсе вядомыя тыпы клетак дарослага арганізму.

У гэтым сэнсе яны цалкам роўныя» эмбрыянальным ствалавым клеткам. Хаця Томас Скутэла з унівэрсытэту Цюбінгену і ягоныя нямецкія і брытанскія калегі абмежаваліся дэманстрацыяй толькі самых базавых магчымасьцяў сваіх «падапечных», у перавазе прымардыяльных клетак над існымі крыніцамі клеткавай тэрапіі навукоўцы не сумняваюцца.

Перавагаў – у пэрспэктыве і тэрапэўтычных –у ствалавых клетак шмат, вось толькі да нядаўняга часу свабода выбару была вельмі абмежаваная з‑за наканаванасьці лёсу асобных клетак нашага арганізму. Гэта зьвязана з падзелам зародку на тры лісткі яшчэ падчас эмбрыянальнага разьвіцьця. Экта‑, энда‑ і мэзадэрма, вядомыя ўжо больш за стагодзьдзе, даюць пачатак адпаведным тканкам, а тканкі, пры аб’яднаньні, фармуюць органы.

Напрыклад, з эктадэрмы разьвіваецца эпітэлій скуры і нэрвовая тканка, з мэзадэрмы — мышцы, клеткі крыві і злучальная тканка, з эндадэрмы — гепатацыты печані. Адпаведна, у залежнасьці ад таго, зь якой тканкі ў дарослага чалавека будуць вылучаныя ствалавыя клеткі, тым напрамкам і будзе абмежаванае іх разьвіцьцё.

Нават самыя «пэрспэктыўныя» мультыпатэнтныя мэзэнхімальныя ствалавыя клеткі, якія атрымліваюць з коснага мозгу, ператвараюцца толькі ў тканкі мэзадэрмальнага паходжаньня: костку, мышцы і тлушч. А атрымаць нэйроны з ствалавых клетак эпітэлію і зусім немагчыма.

Тое, што аўтары публікацыі ў Nature зьвярнуліся да яечак, ня дзіва. Бо менавіта там «перадзараджаецца» нашае жыцьцё, калі з прымардыяльных клетак ўтвараюцца спэрматазоіды. Папярэднія дасьледаваньні мышыных яечак былі вельмі абнадзейваючымі, так што Скутэле і ягоным калегам засталося толькі паўтарыць удалыя экспэрымэнты, але ўжо з чалавечым матэрыялам.

І ў іх гэта атрымалася:

з парэнхімы яечак яны вылучылі клетачкі, практычна ідэнтычныя эмбрыянальным ствалавым.

Паколькі апошнія можна атрымаць толькі з жывых зародкаў чалавека і абартыўнага матэрыялу, то першая перавага новага мэтаду становіцца відавочнай.

Што ж датычыцца патэнцыялу да ператварэньня ў іншыя клеткавыя тыпы, а значыць, і пэрспэктываў клінічнага выкарыстаньня, то тут усё таксама атрымалася ўдала. Конрад і яе калегі атрымалі некалькі дыфэрэнцыяваных лініяў, у прыватнасьці, інсулінсынтэзуючыя клеткі падстраўнікавай залозы, акрамя таго, прадэманстравалі плюрыпатэнтнасьць і падобнасьць сваіх падапечных з эмбрыянальнымі ствалавымі клеткамі. Дарэчы, дакладна такія ж доказы – некалькі дыфэрэнцыянаваных лініяў — у свой час прадстаўляў і зганьбаваны пазьней карэец Хван У Сук; хочацца спадзявацца, што з Скутэлай такога ня здарыцца, навуковая супольнасьць добра навучаная горкім карэйскім досьведам.

Як і ў эмбрыянальных ствалавых клетак, у вылучаных зь яечак плюрыпатэнтных клетак ёсьць шматлікія маркёры, якія ўскосна сьведчаць пра іх «ствалавы» стан.

А самае галоўнае – пры выкарыстаньні і гадаваньні яны даюць вытворныя ўсіх трох згаданых лісткоў.

Калі ж перасадзіць памечаныя прымардыяльныя клеткі ў эмбрыён на зусім раньніх стадыях разьвіцьця, то яны нават прымаюць удзел у разьвіцьці некаторых органаў.

А вось яшчэ адна ўласьцівасьць накладае пэўныя абмежаваньні на будучае выкарыстаньне. Перасадка імунадэфіцытным мышам некалькіх такіх клетак (як чалавечых у цяперашняй працы, так і мышыных у мінулай) выклікала разьвіцьцё пухлінаў‑тэратомаў. У прынцыпе, іх зьяўленьне таксама зьяўляецца доказам плюрыпатэнтнасьці, бо тэратомы тым і розьняцца, што складаюцца з клетак розных лістоў зародка.

Зьяўленьня любых пухлінаў у людзей навукоўцы дазволіць ня могуць – таму і экспэрымэнты пакуль праводзяцца толькі на мышах. Хаця, калі верыць навукоўцам, зьяўленьня пухлінаў лёгка пазьбегнуць, калі рабіць першы этап дыфэрэнцыроўкі ў прабірцы, а перасаджваць клеткі з ужо вызначаным лёсам.
Тым больш што «крыніца вечнай маладосьці» выявілася вельмі стабільнай: ва ўсіх 22 добраахвотнікаў, сярод якіх нават былі пацыенты зь невялікім праблемамі спэрматагенэзу, выдзялялася дастатковая, а галоўная, сталая колькасьць прымардыяльных клетак.

Праўда, цяпер калектыў рызыкуе атрымаць абвінавачваньні ў шавінізьме, бо зь меркаваньняў імунасумяшчальнасьці скарыстацца зь іх дасягненьняў могуць толькі мужчыны.

Вылучыць падобныя клеткі з жаночых яечнікаў немагчыма, бо ў жаночым арганізьме першы этап ўтварэньня палавых клетак сканчаецца яшчэ ў эмбрыянальным пэрыядзе.

Затое іншых абмежаваньняў у першым прыбліжэньні не прадбачыцца, і зь яечак можна будзе атрымаць, напрыклад, сятчатку вока альбо нават нэйроны мозгу.

Каментары

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →