Меркаванні113

RuBaltic.ru: Беларусі пагражае новая хваля паланізацыі

Расійскі аналітычны партал RuBaltic, які спецыялізуецца ў першую чаргу на балтыйскім рэгіёне, напісаў матэрыял на беларускую тэматыку — «Беларусі пагражае новая хваля паланізацыі».

Аўтар Алег Міраславаў звяртае ўвагу чытачоў на папалітыку «мяккай сілы», якая актыўна праводзіцца польскай дзяржавай у апошнія гады ў бок Беларусі.

RuBaltic піша, што такая палітыка не з'яўляецца новай, і яна нібыта цалкам адпавядае таму, што адбывалася раней у гісторыі польска-беларускіх адносін у міжваенны перыяд.

У першую чаргу, піша расійскі рэсурс, палякі нібыта хочуць «паланізаваць» беларусаў-каталікоў.

«З асіміляцыяй праваслаўных беларусаў справы ішлі складаней. Для пачатку меркавалася вырваць іх з улоння агульнарускай культуры і толькі пасля гэтага апалячваць»,

— піша расійскі рэсурс.

Але на думку аўтара, менавіта СССР выратаваў Заходнюю Беларусь ад паланізацыі:

— Вызваленчы паход Чырвонай арміі паклаў канец падзелу беларускага народа па розныя бакі дзяржаўнай мяжы. Калі б гэтага не адбылося, Заходняя Беларусь была б цалкам асімілявана і апалячана, што прывяло б да непапраўнай страты уласнай культурнай ідэнтычнасці.

Алег Міраславаў сцвярджае, што папулярызацыя польскай мовы ў Беларусі і масавая раздача «карты паляка» ў Беларусі вядуць да паланізацыі Беларусі:

— Сёння можна канстатаваць паўзучую паланізацыю Беларусі і рост гуманітарнага ўплыву Польшчы на ўнутрыпалітычныя працэсы суседняй дзяржавы. Складана сказаць, куды завядуць гэтыя працэсы. Відавочна толькі польскае умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы.

Каментары113

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно6

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Усе навіны →
Усе навіны

Па дарогах Беларусі ездзіць мульцяшны рэтрааўтамабіль3

Латушка: Лукашэнка склікаў закрытае пасяджэнне Рады бяспекі для абмеркавання патрабаванняў Польшчы1

Праваабаронцам дакладна вядома пра сем палітзняволеных, якія ўчора выйшлі на волю

Трамп рыхтуецца да суперніцтва з Камалай Харыс за пасаду прэзідэнта ЗША

У Расіі затрымалі камандзіра дэсантнікаў, якія зверствавалі ў Бучы. Але затрымалі яго за іншае6

У Брытаніі мяняецца ўлада ўпершыню за 14 гадоў. Чым абярнуцца выбары для Украіны і Еўропы?2

У Казахстане Беларусь афіцыйна стала членам ШАС7

Былы палітвязень з жонкай адкрылі краму сувеніраў — як ідзе справа?12

Айцішнік за год не знайшоў працы ў Польшчы і едзе назад у Беларусь4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно6

Сілавікі разграмілі М1 — самае папулярнае ў расіян беларускае казіно

Галоўнае
Усе навіны →