Каханне і сэкс2424

На парадзе спецназавец зрабіў прапанову дзяўчыне-вайскоўцы. Хто яны?

Ролік ужо набраў у тыктоку 350 тысяч праглядаў. 

Скрыншот відэа ў тыктоку

Хлопца, які зрабіў прапанову рукі і сэрца на парадзе ў Мінску, завуць Ілля Стрэха, нарадзіўся ён у Наваполацку. У 2022 годзе скончыў Полацкае кадэцкае вучылішча. У тым жа годзе Ілля зняўся ў іміджавым відэа Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь — ён быў у форме памежніка.

Мяркуючы па яго сацыяльных сетках, Ілля марыць звязаць сваё жыццё з працай у сілавых структурах і цяпер з'яўляецца спецназаўцам. Нават на відэа з прапановай рукі і сэрца, якое відавочна планавалася як рамантычнае, ён паставіў хэштэгі #омон і #спецназ.

@sestrenkaaaa ❤️#парад #предложение #отношения #любовь #онасказалада #военные#омон #спецназ #деньнезависьмостирб #глобальныерекомендации #другаяреальность ♬ Молодость - NEMIGA

У адным са сваіх тыктокаў Ілля жартуе з таго, што ўсе думаюць, быццам яго бацька таксама вайсковец, а насамрэч той святар. Уладзімір Стрэха — настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Новы Пагост. Маці Іллі Аксана працуе цырульніцай.

Ілля Стрэха і Наталля Корбан. Фота з сацыяльных сетак Іллі

Дзяўчыну Іллі завуць Наталля Корбан, яна з Віцебска. Наталля — вайсковы медык. На прапанову Іллі стаць яго жонкай дзяўчына адказала: «Так!».

Каментары24

  • Абармот
    03.07.2024
    Госсссспади... Нормальные люди предложение на день святого Валентина делают, на годовщину знакомства, в день рождения, в конце концов... А *рэд. выдалена* на псевдо день независимости. Радует, конечно, что 2 *рэд. выдалена* нашли друг друга, но они ж и размножаться начнут для халявный квартиры🤢🤮
  • ну ўсё
    03.07.2024
    Цяпер як мінімум траіх. І старэйшага ці старэйшую назваць Саша, у гонар вядомага героя старажытнасці. і кар'ера забяспечана! Калі не мяшок на ўкраінскай мяжы, дзякуючы іншаму падпалкоўніку пацешных войскаў
  • Gorliwy Litwin
    03.07.2024
    "Хто яны?" Яны шчырыя адроджаныя бела-русы, новы ўзор для пераймання, якія шаноўная рэдакцыя НН хоча прапанаваць сваёй аўдыторыі ў рэчышчы Нацыянал-Чэкісцкага Прымірэньня. Яны тыя самыя Красаўцы, якія лупцаваннем і катаваннем набрыдзі-й-манкуртоў зарабляюць Белай Русі 15 млрд даляраў датацый ад Русі Вялікай , захоўваюць для Сінявокай Мір і Хлеб. І бацькі ў іх - святары РПЦ, так што поўны бела-рускі сакрум ды іспалаць. Люба! Злыя лацінскія агрэсары ня пройдуць.

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль. Яго ўладальнік паранены

Турэцкая авіякампанія адмяніла рэйсы ў Маскву праз «сітуацыю з паветранай прасторай»4

«Прыязджаю — возера няма». У Лагойскім раёне за два дні знік вадаём

Паляўнічыя паранілі мядзведзя. Цяпер мясцовым раяць не хадзіць у лес6

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»34

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць