Грамадства1515

Як зарэгістраваць дзіця: памятка для маладых бацькоў

Малое нарадзілася, і вось вы ўжо ў новым складзе вяртаецеся дадому. Цяпер неабходна паклапаціцца пра першыя дакументы дзіцяці.

Першыя даведкі вы атрымаеце яшчэ ў раддоме:

  1. Даведка, дзе будуць пазначаны час, дата і месца нараджэння, прозвішча, імя і імя па бацьку маці, пол (спатрэбіцца для атрымання пасведчання аб нараджэнні).
  2. Заключэнне аб стане здароўя дзіцяці, якую неабходна перадаць у дзіцячую паліклініку праз доктара або патранажную медсястру, якая прыйдзе адведаць на 1-2 дзень пасля выпіскі.
  3. Заключэнне аб стане здароўя маці. Праз два тыдні яго трэба аднесці ў паліклініку, дзе вы стаялі на ўліку па цяжарнасці, вас агледзяць і скажуць, калі прыйсці па даведку «Аб пастаноўцы на ўлік да 12 тыдняў» (калі вы так зрабілі, яе зможа забраць муж).

Этап першы: пасведчанне аб нараджэнні.

Зарэгістраваць дзіця можна ў ЗАГСе па месцы яго нараджэння або па месцы жыхарства маці ці бацькі.

Максімальны тэрмін падачы ў ЗАГС заявы на рэгістрацыю — тры месяцы з дня нараджэння дзіцяці. Максімальны тэрмін выдачы пасведчання аб нараджэнні — тры дні.

Існуе працэдура ўрачыстай рэгістрацыі малога. Для гэтага папярэдне звярніцеся ў ЗАГС.

Якія дакументы захапіць у ЗАГС?

  • даведку з медыцынскай установы аб нараджэнні дзіцяці (яе атрымалі ў раддоме пры выпісцы);
  • пашпарты бацькоў;
  • пасведчанне аб шлюбе;
  • пасведчанні аб нараджэнні бацькоў;
  • заява бацькоў.

Калі вы знаходзіцеся ў шлюбе, дакументы можа прынесці і нехта адзін з вас. У гэтым выпадку бацька і маці запісваюцца бацькамі гэтага дзіцяці, у пашпарты ставяцца адпаведныя штампы. Звесткі пра маці запісваюцца з медыцынскай даведкі, выдадзенай у раддоме, пра бацьку — з пасведчання аб шлюбе. Пры рэгістрацыі нараджэння дзіцяці яго прозвішча запісваецца па прозвішчы бацькоў. А вось імя — па агульным жаданні бацькоў.

Калі бацькі не знаходзяцца ў шлюбе, то прысутнічаць у ЗАГСе неабходна будзе разам. У гэтым выпадку звесткі пра бацьку будуць запісаны на падставе акта аб вызначэнні бацькоўства або па заяве маці (калі бацькоўства не вызначана). Па жаданні маці звесткі пра бацьку могуць і не запісвацца.

У сітуацыі, калі адсутнічае сумесная заява мужа і жонкі або рашэнне суда аб вызначэнні бацькоўства, то запіс пра бацьку робіцца па прозвішчы маці, а імя і імя па бацьку — па ўказанні маці.

Такім чынам, з ЗАГСа вы вяртаецеся з пасведчаннем аб нараджэнні і даведкай для атрымання аднаразовай матэрыяльнай дапамогі.

Што рабіць, калі няма даведкі з раддома?

Сёння вялікую папулярнасць набываюць роды ў хатніх умовах. Адпаведна, неабходная для рэгістрацыі дзіцяці ў ЗАГСе даведка з раддома адсутнічае.

У такім выпадку неабходна звярнуцца ў ЗАГС, дзе бацькам дадуць даведку-адмову ў рэгістрацыі дзіця без наяўнасці належных дакументаў. З гэтай даведкай неабходна прыйсці ў мясцовы суд і напісаць заяву аб вызначэнні факта нараджэння дзіцяці ў судовым парадку.

Абавязкова спатрэбіцца сведка.

Акрамя гэтага, неабходна будзе прадаставіць абменную карту з жаночай кансультацыі (калі жанчына там назіралася) і даведку ад доктара пра тое, што жанчына нарадзіла дзіця.

Пасля суда бацькі атрымаюць пастанову суда аб устанаўленні факта нараджэння, з якай трэба зноў звярнуцца ў ЗАГС — пастанова стане заменай даведкі з раддома. Астатняя частка працэдуры — як і ў выпадку нараджэння дзіця ў раддоме.

Этап другі: рэгістрацыя дзіця па месцы жыхарства (прапіска).

Згодна з беларускім заканадаўствам, непаўналетнія, якія яшчэ не дасягнулі чатырнаццаці гадоў, рэгіструюцца па месцы жыхарства/знаходжання абаіх бацькоў ці аднаго з іх або іх законных прадстаўнікоў. Нованароджаны рэгіструецца толькі разам з кім-небудзь з бацькоў. Рэгістрацыя ажыццяўляецца без згоды ўласніка або наймальніка жылога памяшкання.

Працэдура прапіскі праходзіць у пашпартным стале РДЦ (разлікова-даведачны цэнтр) або ЖЭС.

У пашпартны стол неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

  • заява аб рэгістрацыі па месцы жыхарства;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;
  • пашпарты бацькоў;
  • пасведчанне аб шлюбе;
  • копіі асабовых рахункаў бацькі і маці, калі ў бацькоў розная прапіска (лепш захапіць некалькі асобнікаў).

У пашпартным стале РДЦ (ЖЭС) павінны прысутнічаць абое бацькоў. Пра варыянт наяўнасці толькі аднаго з бацькоў лепш загадзя спытаць у РДЦ (ЖЭС).

Бацькі прапісаны ў розных месцах: што рабіць?

У такой сітуацыі неабходна прадаставіць даведку з іншага РДЦ пра тое, што дзіця там не зарэгістравана, і заяву ад аднаго з бацькоў, што ён (яна) не супраць рэгістрацыі па месцы жыхарства жонкі (мужа).

Для падстрахоўкі вазьміце дзве даведкі з ЖЭСа прапіскі мамы і ЖЭСа прапіскі таты.

Пасля ўсіх працэдур вы атрымаеце даведку аб месцы жыхарства і складзе сям’і.

Этап трэці: матэрыяльная дапамога.

У Беларусі пры нараджэнні дзіцяці выдаюць дапамогу трох відаў:

  1. Аднаразовая ў сувязі з нараджэннем дзіцяці (10 базавых матэрыяльных дапамог (БМД) пры нараджэнні першага і 14 БМД пры нараджэнні другога і наступных дзяцей).
  2. Аднаразовая дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці (100% БМД).
  3. Дапамога па доглядзе за дзіцяці да 3-х гадоў (35% ад сярэдняй зарплаты за квартал на першае дзіця і 40% — на другое і наступных).

З дакументамі (пашпарт, даведка аб нараджэнні дзіцяці з ЗАГСа, даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і з ЖЭСа, медыцынская даведка аб пастаноўцы на ўлік да 12-ці тыдняў з жаночай кансультацыі) звяртайцеся ў бухгалтэрыю па месцы працы або навучання. 

Карысныя парады

  • Зрабіце адразу некалькі копій усіх дакументаў (пашпартоў бацькоў, пасведчання аб шлюбе, пасведчання аб нараджэнні дзіцяці), а пасля прапіскі дзіцяці вазьміце ў РДЦ (ЖЭС) некалькі даведак аб месцы жыхарства і складзе сям’і. Яны спатрэбяцца пры афармленні дакументаў на дапамогу і пастаноўкі на чаргу ў дзіцячы сад.
  • Звярніце ўвагу на час працы ЗАГСа. Звычайна нядзеля і панядзелак — гэта выхадныя, пятніца і субота — дні вяселляў. Таму лепш туды ісці ў меней загружаныя дні — аўторак, сераду і чацвер.

Афармляйце вашых дзетак хутка, проста і без нерваў!

Каментары15

Цяпер чытаюць

Ярмошына: Мой бацька-ўкраінец браў удзел у першай СВА — выбіваў Бандэру з лясоў на Валыні9

Ярмошына: Мой бацька-ўкраінец браў удзел у першай СВА — выбіваў Бандэру з лясоў на Валыні

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы аўтар гімна Усебеларускага народнага сходу8

Лукашэнка дазволіў ахоўнікам надглядаць наведвальнікаў начных клубаў1

«Мне было 15, яму 27». Дзяўчына расказала, як беларускі музыкант разводзіў яе на сэкс, калі яна была школьніцай32

Кальцавую лінію мінскага метро пачнуць будаваць ад «Пушкінскай» да плошчы Бангалор

Беларусам сталі прыходзіць адмены запісаў на нямецкую візу пасля года чакання4

У двары бабруйскага шматпавярховіка загарэўся мужчына2

Выйшлі на волю палітвязні Драздоў, Пашкевіч і Кандрасюк

У мінскіх крамах стала менш прадавацца беларускіх прадуктаў6

Трох парасят пакінулі паміраць з голаду на мастацкай выставе. Але жывёлы зніклі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ярмошына: Мой бацька-ўкраінец браў удзел у першай СВА — выбіваў Бандэру з лясоў на Валыні9

Ярмошына: Мой бацька-ўкраінец браў удзел у першай СВА — выбіваў Бандэру з лясоў на Валыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць