Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб наданьні ўкраінскага грамадзянства дзевяці замежным грамадзянам, якія абаранялі тэрытарыяльную цэласнасьць краіны на Данбасе, піша «Радыё Свабода».

Адзін зь іх — грамадзянін Беларусі Дзяніс Прохараў. Ён ваяваў спачатку ў добраахвотніцкім батальёне «Азоў», а потым у складзе Тактычнай групы «Беларусь».
Як паведамілі Свабодзе ў Тактычнай групе «Беларусь», апошні раз Дзяніс Прохараў быў на фронце ў 2015 годзе пад Мар’інкай у Данецкай вобласьці, а цяпер займаецца грамадзкай дзейнасьцю.
Ва ўказе прэзыдэнта адзначаецца, што атрыманьне Дзянісам Прохаравым украінскага грамадзянства адпавядае «дзяржаўным інтарэсам Украіны».
У чэрвені Ўладзімір Зяленскі падпісаў першы ўказ аб наданьні ўкраінскага грамадзянства замежным грамадзянам, якія абаранялі тэрытарыяльную цэласнасьць краіны на Данбасе. У ліку першых 14 такіх грамадзян былі два беларусы — Рудольф Егарэнка і Дзьмітры Белагорцаў (ваявалі ў батальёне «Данбас»).
Раней народная дэпутатка Ўкраіны Натальля Весялова зьвярнулася да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага з просьбай даць украінскае грамадзянства беларусу Дзьмітрыю Палойку.
-
«Ніхто не адніме у мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — перадсмяротнае паведамленне сына расійскага апазіцыянера Гудкова
-
Трамп запосціў жартаўлівы ролік па матывах нападу тыгра на чалавека ў брытанскім заапарку. Сваякі загінулага абураныя
-
Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»
Каментары