Навука і тэхналогіі11

«Першыя»: стартуе конкурс ідэй для старшакласнікаў на беларускай мове

З 8 кастрычніка ў Беларусі стартуе сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» — конкурс яскравых ідэй пакалення Z: навучэнцаў 9, 10 і 11-х класаў. На працягу навучальнага года ўдзельнікі праекта будуць раcпрацоўваць сваю ідэю, развіваць навыкі публічнага выступлення і самапрэзентацыі, атрымліваць карысныя веды на воркшопах і сустрэчах з экспертамі. 10 фіналістаў праекта, якіх абярэ журы, атрымаюць персанальных ментараў TEDx і з іх дапамогай будуць рыхтавацца да свайго вялікага публічнага выступу на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Менавіта 10 фіналістаў выйдуць у знакаміты чырвоны круг TED і прэзентуюць свае ідэі перад вялікай аўдыторыяй. Усе яны атрымаюць прызы — iPhone Xs. Праект «Першыя» будзе цалкам рэалізаваны на беларускай мове, у тым ліку ўсе майстар-класы і публічныя выступы фіналістаў, бо адна з мэтаў гэтай ініцыятывы — пашырэнне выкарыстання беларускай мовы і яе вядомасці ў сусветнай прасторы з дапамогай супольнасці TED.

Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. У мінулым годзе кампанія А1 ужо праводзіла падобны адукацыйны праект velcom YOUTH. Праект «Першыя» пройдзе яшчэ больш маштабна — запланаваны воркшопы і адукацыйныя мерапрыемствы не толькі ў Мінску, але і ў Гародні, Гомелі, Магілёве і Віцебску.

Больш за тое, у гэтым годзе акрамя навучэнцаў 10 і 11-х класаў да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца і навучэнцы 9-х класаў. Пашырана і тэматыка конкурсу: да кірункаў «Тэхналогіі», «Культура» і «Інклюзія» дадаўся вялікі блок «Экалогія». Больш падрабязна можна даведацца на сайце generation.A1.by і ў суполцы праекта. 

Згодна з палажэннем на сайце конкурсу, прыём заявак будзе праходзіць з 8 кастрычніка 2019 г. па 8 сакавіка 2020 г. У першапачатковай заяўцы трэба сфармуляваць сваю ідэю і коратка расказаць пра яе. Зарэгістраваных удзельнікаў праекта чакаюць інтэрактыўныя воркшопы ад экспертаў у галіне майстэрства прэзентацыі і аратарскага мастацтва, а таксама ад вядомых беларускіх і замежных спецыялістаў па кірунках конкурсу.

Удзельнікі конкурсу будуць мець магчымасць дапрацаваць сваю ідэю. Да 8 сакавіка 2020 г. відэаролік з пашыранай прэзентацыяй неабходна будзе размясціць на сваёй старонцы ў адной з сацыяльных сетак з хэштэгам #generationA1 і даслаць спасылку на [email protected].

Аўтары самых яркіх, цікавых, значных, перспектыўных і арыгінальных ідэй трапяць у лік 10 фіналістаў. Яны наведаюць TEDxMinsk 2020 і пачнуць працаваць над прэзентацыяй сваёй ідэі з ментарамі TEDx. Іх выступленні адбудуцца на выніковым мерапрыемстве TEDxYouth@Minsk у маі 2020 года. Трансляцыю канферэнцыі будзе весці відэасэрвіс VOKA.

«Першыя» ўжо на старце! Далучайцеся!

Для даведак

Гісторыя TED:

TED (ад англ. technology, entertainment, design — тэхналогіі, забавы, дызайн) — сусветна вядомы фармат канферэнцый, першая з якіх адбылася ў 1984 годзе ў ЗША. Іх місія — распаўсюджанне і прасоўванне ўнікальных ідэй. Сярод вядомых удзельнікаў TED-канферэнцый — Сціў Джобс, Сцівен Хокінг, Біл Клінтан і інш.

TEDx — праект TED, які дазваляе асобным людзям ці групам людзей праводзіць незалежныя канферэнцыі ў фармаце і па ліцэнзіі TED. 

Гісторыя TEDx у Беларусі:

Першае мерапрыемства ў фармаце TEDx у Беларусі адбылося ў 2009 г. З тых часоў было праведзена 8 лакальных мерапрыемстваў.

Канферэнцыя TEDxMinsk2019 прайшла ў Купалаўскім тэатры і стала адной з самых яскравых інтэлектуальных падзей краіны.

У 2018-2019 гг. у Беларусі ўпершыню быў праведзены сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH для старшакласнікаў, дзясятка фіналістаў якога сталі спікерамі вялікай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар10

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Пачобут расказаў, калі вернецца ў Беларусь13

«Вярніце мне маю родную мову»: у Брэсце абурыліся рускамоўнымі табло ў тралейбусах18

Адзінокі дом у рапсавым полі пад Гроднам стаў зоркай сацсетак7

«Абанемент на спакойнае жыццё ануляваны». Камандуючы Сіламі БПЛА Украіны пракаментаваў налёт на Маскву і зноў прыгразіў Лукашэнку29

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца13

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ4

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар10

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць