Свет

Праз дзве катастрофы адной мадэлі Боінга звольнены дырэктар кампаніі

Рада дырэктараў амерыканскай кампаніі «Боінг» звольніла выканаўчага дырэктара Дэніса Мюйленбурга — пасля пільнага разгляду, які цягнуўся год, і прыпынення вытворчасці самалётаў, паведамляе Рыдыё Свабода са спасылкай на Reuters. Крызіс быў выкліканы двума — за паўгода — авіякатастрофамі лайнераў Boeing 737 Max.

Звальненне кіраўніка кампаніі адбылося ў той час, калі найбуйнейшы сусветны авіябудаўнік спрабуе нанова сертыфікаваць свой найбольш прадаваны лайнер. Пасля гібелі двух самалётаў з усімі пасажырамі і членамі экіпажаў, карпарацыя «Боінг» імкнецца аднавіць давер да сябе з боку падарожнікаў, авіякампаній і акцыянераў.

З 13 студзеня 2020 года старшыня рады дырэктараў Дэйв Калхун прыме на сябе абавязкі выканаўчага дырэктара і прэзідэнта кампаніі.

Спыненне палётаў лайнераў Boeing 737 Max стала найбуйнейшым крызісам за 34 гады працы Дэніса Мюленбурга ў авіябудаўнічай карпарацыі. У 1985 годзе ён пачынаў тут у якасці інтэрна і прайшоў па кар'ернай лесвіцы праз розныя падраздзяленні, дасягнуўшы найвышэйшай пазіцыі ў 2015 годзе.

У кастрычніку мінулага года крушэнне лайнера авіякампаніі Lion Air у Інданезіі забрала жыцці 189 чалавек. У сакавіку 2019 года самалёт авіякампаніі Ethiopian Airlines гэтай жа мадэлі разбіўся ў Эфіопіі, загінулі 157 чалавек. Пасля другой катастрофы па ўсім свеце былі прыпыненыя палёты Boeing 737 Max.

Каментары

Цяпер чытаюць

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць